Відэа “Балтіскі клімат”
У Літве распаўсюджваецца выкарыстанне дамоў з саломы, паколькі яны з'яўляюцца энергаэфектыўнымі і пабудаваны з выкарыстаннем мясцовых прыродных матэрыялаў. Снежань 2011 г. Субтытры: англійская мова.
Сельская гаспадарка, адаптаваная да змены клімату, і мясцовы харчовы рынак у рэгіёне Заходняга Мекленбургу, Нямеччына. Кастрычнік 2011 г. Субтытры на англійскай мове.
Экасістэмы прыроднага запаведніка "Палістоўскі" і экалагічнае фермерства ў Бежаніцкам раёне, Расія. Жнівень 2011 г. Субтытры на англійскай мове.
Сучаснасць і будучае паромнага руху ў Лігатне, Латвія. Май-ліпень 2011. Субтытры на англійскай мове.
Выкарыстанне сучасных тэхналогій у новай школе ў Куртне побач з Талінам, Эстонія. Май 2011. Субтытры на англійскай мове.
Выкарыстанне драўніны ў біяэнергетыцы і эвалюцыя бізнесу па вытворчасці біягазу ў Цэнтральнай Фінляндыі. Красавік 2011. Субтытры на англійскай мове.
Грамадскі транспарт і выкарыстанне біягазу ў г. Яўле і г. Стакгольм, Швецыя. Сакавік 2011. Мова - англійская.
Першы рэпартаж аб змене клімату ў рамках праекта "Балтыйскі клімат". Сакавік 2010. Субтытры на англійскай мове.

Мы кажам пра праблемы змены клімату, таму як лічым, што пры абмеркаванні дадзенага феномену больш нельга заставацца ў баку. Абмен ведамі з’яўляецца ключавым элементам ва ўзаемаразуменні паміж людзьмі і іх імкненні да дзеянняў. Менавіта таму ўсе зацікаўленыя бакі, што дзейнічаюць на розных узроўнях, у разнастайных навуковых і прафесійных галінах, а таксама практыкі, павінны работаць над вырашэннем гэтых праблемаў сумесна.

Інструментар праекту «Балтыйскі клімат» пакліканы аказваць інфармацыйную падтрымку зацікаўленым асобам на мясцовым і рэгіянальным узроўнях, якія не абавязкова з’яўляюцца экспертамі па праблемам змены клімату, але адыгрываюць важную ролю ў працэсе падрыхтоўкі, фінансавання і прыняцця рашэнняў па пытанням, звязаным з зменай клімату.

Такім чынам, дадзены інструментар арыентаваны на тры мэтавыя групы: палітыкаў, экспертаў па прасторавым планаванні і прадстаўнікоў бізнесу. Менавіта гэтыя людзі самым непасрэдным чынам звязаныя з рашэннем праблемаў, знітаваных з уздзеяннем змены клімату. Дадзены інструментар дапаможа зарыентавацца ім у гэтым складаным і поўным выклікаў працэсе.

Для палітыкаў у інструментары ўтрымліваецца інфармацыя па найбольш значным аспектам, якія ўлучаюць выяўленне праблемы і прыняцце захадаў па яе вырашэнню. Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць у раздзелах для іншых мэтавых групаў ці выкарыстоўваючы спасылкі ў гарызантальным загалоўку.

Інфармацыя для экспертаў па прасторавым планаванні з’яўляецца больш дэтальнай і навуковай. У дадзеным раздзеле змешчаны спасылкі на падраздзелы з агульнай і нагляднай інфармацыяй, а таксама два іншых раздзелы: для палітыкаў і прадстаўнікоў бізнесу. У дадзеным раздзеле прадстаўлены шэраг практыкаванняў і рэкамендацыяў па планаванні, якія могуць стаць першымі крокамі ў працэсе прыняцця рашэнняў і распрацоўкі захадаў па праблемам змены клімату.

Прадстаўнікі бізнесу змогуць атрымаць адказы на асноўныя для іх пытанні: Як змена клімату адлюструецца на вядзенні бізнесу ў вызначаным рэгіёне? Якія новыя мажлівасці для развіцця бізнесу ўзнікаюць у такой сітуацыі?

Напачатку трэба вызначыцца з варыянтамі вывучэння матэрыялаў:

(A) Навігацыя можа здзяйсняцца з пункту погляду прадстаўніка мэтавай групы (палітыка, эксперта па прасторавым планаванні ці прадстаўніка бізнесу). Для гэтага неабходна выбраць сваю мэтавую групу на вертыкальнай навігацыйнай панелі.

альбо

(B) Можна выбраць тэму, што найбольш Вас цікавіць, у навігацыйнай панелі. Мажліва, Вы не вызначыліся з мэтавай групай і Вас зацікавяць пытанні, знітаваныя з зменай клімату, напрыклад:

Як можа ўздзейнічаць на розныя сектары змена клімату? Якія існуюць два асноўныя варыянты рэакцыі на змены клімату: змяншэнне яго негатыўнага ўплыву ці адаптацыя? Чым ёсць клімат і як ён адрозніваецца ад надвор’я? Ці былі змены клімату выкліканы дзейнасцю чалавека (антрапагенны ўплыў) ці гэта натуральны працэс?

Інструментар праекту «Балтыйскі клімат» не ўлучае аналізу якіх-кольвек палітычных захадаў, якія да цяперашняга часу разглядаліся на нацыянальным ці міжнародным узроўнях адносна буйных вытворчасцяў. Дадзены інструментар арыентаваны на малыя і сярэднія гарады і сельскія тэрыторыі ва ўсіх краінах рэгіёну Балтыйскага мора з мэтай падтрымкі іх далейшага развіцця.

Такім чынам, мэтамі інструментару з’яўляюцца:

  • павышэнне дасведчанасці па праблеме,
  • выяўленне ўздзеяння змены клімату на вызначаную тэрыторыю,
  • інфармаванне ўсіх зацікаўленых асобаў пра важныя элементы ў працэсе змены клімату і ўстойлівае развіццё,
  • падтрымка танснацыянальнай перадачы ведаў з глабальнага на мясцовый ўзровень,
  • развіццё здольнасцяў у рашэнні праблемаў, звязаных з зменай клімату, шляхам супрацоўніцтва, інтэграцыі і з улікам устойлівага развіцця,
  • выяўленне і рэалізацыя мажлівасцяў развіцця,
  • павышэнне прывабнасці і канкурэнтаздольнасці рэгіёнаў, малых і сярэдніх гарадоў, сельскіх тэрыторыяў

Вы жадаеце павысіць Вашую асабістую канкурэнтаздольнасць?
Калі так, шчыра вітаем! Вывучайце інструментар праекту «Балтыйскі клімат», выкарыстоўвайце разнастайныя інструменты і ўжывайце іх на практыцы!

Мэтай фільмаў справа з'яўляецца павышэнне зацікаўленасці да праблемы (калі Вы ўсё яшчэ не перакананы). Націсніце на спасылку і даведайцеся як розныя мэтавыя групы вырашалі пытанні, звязаныя са зменай клімату. Дадзеныя фільмы працягласцю 5-10 хвілін былі зняты ў рэгіёне Балтыйскага мора ў 2010-2011 гг.