Первыя два элементы – успрымальнасцьдапагрозаў і адчувальнасць – з’яўляюцца неад’емнымі складовымі часткамі сістэмы (Малюнак 1). Іх вызначаюць узаемаадносіны паміж рознымі характарыстыкамі сістэмы і ўздзеянне з боку кліматычных стрэсараў (Сміт і Вандэль, 2006).

Успрымальнасць да пагрозаў
адлюстроўвае рызыкі для мясцовай супольнасці і ступень уплыву стрэсараў на сістэму. Узровень уздзеяння звычайна вымяраецца наступнымі характарыстыкамі:

• велічыня,
• частата,
• працягласць,
• прасторавы маштаб кліматычнай з’явы.

На сістэму ніколі не аказваюць уздзеяння толькі кліматычныя стрэсары, хоць гэта і было б зручна для аналітычных мэтаў. Калі не ўлічваць усе ўздзеянні, то ўзнікае рызыка недаацэнкі слабаабароненасці і адчувальнасць. З іншага боку, спроба ўлічыць усе мажлівыя стрэсары вядзе да складанасцяў падчас аналітычнага працэсу. У сувязі з гэтым, неабходна знайсці баланс. У ходзе даследвання было выяўлена, што з практычнага пункту погляду будзе аптымальным улічваць і іншыя стрэсары, якія ствараюць пагрозы і мажлівасці для развіцця ў сувязі з зменамі клімату. Такі падыход стварае асновы для інтэрпрэтацыі атрыманых даных і забяспечвае мажлівасць ацэнкі слабаабароненасці і адчувальнасці. Больш дэтальны аналіз рызыкаў можна правесці пры дапамозе шматстрэсавай мадэлі.

Двайны альбо шматузроўневы аналіз успрымальнасці да пагрозаў з боку працэсаў глабалізацыі аказвае ўплыў на ўмовы і фармуе накірункі дзейнасці на мясцовым узроўне (О’Брын і Лейчанка, 2000).

Гэты працэс у сваю чаргу ўлічвае ўплыў тэндэнцыяў эканамічнай глабалізацыі і змены клімату. Падчас правядзення дадзенага аналізу ўжываюцца найбольш значныя кліматычныя і некліматычныя стрэсары. На сацыяльна-эканамічныя працэсы звычайна ўплываюць такія некліматычныя стрэсары, як эканамічнае развіццё, палітычныя працэсы, тэхналагічныя змены, дэмаграфічныя тэндэнцыі і інш. 


Малюнак 1. Слабаабароненаць
і адчувальнасць: элементы (Аўстралійскі Офіс па Скарачэнню Парніковых Газаў, 2005)

Адчувальнасць
адлюстроўвае ступень уздзеяння стрэсараў на змены ў сістэме. Аналіз адчувальнасці асобных сектараў ці тэрыторыяў, успрымальных да ўздзеяння змены клімату, звычайна з'яўляецца часткай аналіза слабаабароненасці і адчувальнасці. На дадзены момант лічыцца, што эканамічныя сектары не заўсёды з’яўляюцца найлепшым аб’ектам для аналітычных даследванняў адчувальнасці.

Па сваёй прыродзе адаптацыйная здольнасць да змены клімату з'яўляецца міжгалінавым феноменам, змена якога ў кожным асобным сектары больш за змены ў некалькіх сектарах. Адпаведна, аналіз адчувальнасці мае быць накіраваным на вывучэнне асобных сацыяльных альбо дэмагарафічных групаў ці тэрыторыяў. Як паказваюць вынікі даследванняў, менавіта такі падыход дазваляе выработаць больш дакладнае апісанне ўздзеяння змены клімату на грамадства і адрымаць больш дакладную карціну мажлівых зменаў у грамадстве пад уздзеяннем змены клімату ў будучым. Падчас даследвання неабходна таксама ўлічваць рухаючыя сілы, якія аказваюць уплыў на адчувальнасць вызначанай тэрыторыі. Напрыклад, у Швецыі найбольшая засяроджанасць насельніцтва назіраецца ў некаторых эканамічных цэнтрах на ўзбярэжжы, што павышае іх адчувальнасць да ўзнікнення паводак. Калі не рабіць ніякіх захадаў, то слабаабароненасць гэтых тэрыторыяў таксама ўзрастае.

Трэці элемент, адаптацыйная здольнасць, адлюстроўвае здольнасць сістэмы прыстасоўвацца да змены клімату, мінімізуючы патэнцыйныя пашкоджанні, шляхам выкарыстання новых з’явіўшыхся мажлівасцяў і прызвычайвання да новых абставінаў (Міжурадавая Экспертная група па Змене Клімату, 2001b). Гэта ў сваю чаргу мае адносіны да сацыяльнага капіталу, кіравання і выкарыстання наяўнага досведу, іншымі словамі інстытуцыянальнага ўзроўню. Існуе знешні і ўнутраны падыходы да адаптацыйнай здольнасці (Сміт і Вандэль, 2006).

Знешні падыход да адаптацыйнай здольнасці прадугледжвае, што адаптацыйная здольнасць вызначаецца фактарамі, што знаходзяцца па-за сістэмай. Даследванні з прымяненнем дадзенага падыходу звычайна суадносяць адаптацыйныя здольнасці нацыі, рэгіёнаў і мясцовых супольнасцяў на аснове статыстычных аналізаў з выкарыстаннем шматфактарных мадэляў.

З іншага боку, унутраны аналіз здзяйсняецца на мікра ўзроўні розных арганізацыяў, высвятляецца іх рэакцыя на змены клімату і абагульненне дадатнага практычнага досведу. Сярод асноўных перашкодаў на шляху адаптацыі да зменаў клімату выдзяляюцца наступныя: недасканаласць заканадаўства, нявызначаны падзел адказнасці, няздатнасць да супрацоўніцтва з іншымі падраздзяленнямі, недастатковы досвед апрацоўкі аналітычнай інфармацыі, нефармальнае, фрагментарнае і адвольнае дакументаваннне атрыманых вынікаў (Штарбёрк, 2007; Глаас і інш., 2010). У межах праекту «Балтыйскі клімат» адначасова выкарыстоўваліся як знешні, так і ўнутраны падыходы, што дазволіла разгледзіць адаптацыйную здольнасць з двух пунктаў погляду.