Існуюць дзве асноўныя стратэгіі, звязаныя з рэакцыяй на антрапагенную змену клімату: памяншэнне негатыўнага ўздзеяння змены клімату і адаптацыя да змены клімату (Фусэль і Кляйн, 2006; Стэр і фон Сторч, 2006).
Палітыка па памяншэнню негатыўнага ўздзеяння клімату зводзіцца да зніжэння выкідаў парніковых газаў і развіцця так званых «ракавінаў» парніковых газаў (іншымі словамі тэхналогіяў альбо працэсаў, якія дазваляюць скараціць утрыманне парніковых газаў).
Палітыка па адаптацыі да зменаў клімату ўлучае развіццё разнастайных захадаў, накіраваных на слабаабароненыя і адчувальныя сістэмы, напрыклад, змены ў сацыяльных сістэмах у адказ на рэальныя альбо чаканыя змены клімату (Міжурадавая Экспертная Група па Змене Клімату (IPCC 2001b). Адаптацыя таксама часта ўлучае захады па развіццю новых мажлівасцяў, звязаных з зменамі клімату. Больш падрабязная інфармацыя пра памяншэнне негатыўнага ўздзеяння змены клімату і адаптацацыі да зменаў клімату пададзеная ў табліцы 1.
Табліца 1. Асноўныя адрозненні палітыкі па памяншэнню негатыўнага ўздзеяння змены клімату і адаптацыі да змены клімату (Фусэль і Кляйн, 2006)
Памяншэнне негатыўнага ўздзеяння змены клімату | Адаптацыя да змены клімату | |
Сістема | Усе сістэмы | Выбраныя сістэмы |
Маштаб | Глабальны | Лакальны ці рэгіянальны |
Працягласць | Стагоддзі | Ад некалькіх гадоў да стагоддзяў |
Час распрацоўкі | Дзесяцігоддзі | Ад тэрміновай да дзесяцігоддзяў |
Эфектыўнасць | Вызначаная | Звычайна менш вызначаная |
Дадатковыя выгоды | Зрэдку | Часта |
Аплачвае «забруджвальнік» | Звычайна «так» | Не абявязкова |
Аплачвае плацельшчык | Нязначна | Амаль цалкам |
Маніторынг | Лёгка | Больш складана |
Памяншэнне негатыўнага ўздзеяння змены клімату
У дадатак да вышэйпазначаных характарыстыкаў, палітыка па памяншэнню негатыўнага ўздзеяння змены клімату сутыкаецца з так званай Дылемай Зняволенага. Для таго, каб дадзеная палітыка была эфектыўнай, неабходна значнае скарачэнне выкідаў на глабальным узроўні. Калі скарачэнне будзе невялікім, то і эфект і перавагі ад палітыкі таксама будзе нязначным. Адсутнічае вызначанасць і адносна маштабаў і хуткасці скрачэння выкідаў парніковых газаў для запавольвання працэсаў глабальнага пацяплення. Найбольш строгі з шасці падрыхтаваных Міжурадавай Экспертнай Групай па Змене Клімату (IPCC) стабілізацыйных сцэнараў (Чацвёртая зводная справаздача) патрабуе адпаведнасці ўзроўню канцэнтрацыі CO2 ў межах 445-490 частак на мільён для абмежавання павелічэння тэмпературы на 2°C (IPCC, 2007b). Узрове выкідаў парніковых газаў дасягне максімуму ў 2015 годзе і затым мае істотна скараціцца з 85 да 50% у параўнанні з узроўнем 2000 году (да 2050 году). Калі выкіды парніковых газаў стабілізуюцца на высокім узроўні, то ўсё роўна патрабуецца іх значнае скарачэнне.
Адаптацыя да змены клімату
Бёртан і інш. (2006) абагульнілі вынікі некалькіх даследванняў па адаптацыі да зменаў клімату і выявілі дзевяць асноўных палажэнняў:
• Неабходна пачынаць працэс адаптацыі ўжо сёння,
• Адаптацыя – гэта развіццё,
• Адаптацыя неабходная для нас саміх,
• Неабходная міжнародная фінансавая падтрымка,
• Патрабуецца інстытуцыйнае ўмацаванне,
• Зрэдку неабходна рызыкаваць,
• Неабходна выкарыстоўваць сектарны падыход,
• Патрабуецца пастаяннае абнаўленне інфармацыі, дасведчанасць і тэхнічныя веды,
• Адаптацыя мае прывязку да месца.
Некаторые з вышэйпералічаных падыходаў былі выкарыстаныя пры падрыхтоўцы справаздачы па аналізу слабаабароненасці і адчувальнасці ў межах праекту «Балтыйскі Клімат».