Тут прадстаўлены адказы на найбольш часта задаваемыя пытанні па праблемам змены клімату.


Чым ёсць клімат і як ён адрозніваецца ад надвор'я?

Клімат – гэта статыстычныя праявы надвор'я за вызначаны перыяд часу. Надвор'е – гэта стан атмасферы ў канкрэтным месцы ў канкрэтны час, а менавіта: вільготнасць, тэмпература, вецер, ціск і г.д. Клімат фіксуе сярэднестатыстычныя ўмовы надвор'я ў рэгіёне за вызначаную колькасць гадоў, у той час, як надвор'е апісывае ўмовы на мясцовым узроўні за кароткі прамежак часу. Такім чынам, асноўным адрозненнем паміж кліматам і надвор'ем з'яўляецца перыяд назірання.

Да пытанняў

 

Чым ёсць змена клімату?

Змена клімату вызначаецца як змена ў статыстычным размеркаванні за дзесяцігоддзе і больш. Пад гэтым тэрмінам разумеюць змены, якія з'яўляюцца наступствамі прыродных умоваў і чалавечай актыўнасці. Рамачная Канвенцыя ААН пра Змену Клімату вызначае змену клімату як з’яву, што “непасрэдна ці ўскосна абумоўленая дзейнасцю чалавека, якая выклікае змены ў складзе глабальнай атмасферы і накладаецца на прыродныя ваганні клімату, што назіраюцца цягам супастаўных перыядаў часу”.

Да пытанняў

 

Якая сувязь/узаемасувязь паміж зменай клімату, цыклічнасцю кліматычных зменаў і глабальным пацяпленнем?

Цыклічнасць кліматычных зменаў ахоплівае натуральныя змены ў розных з’явах надвор’я, што адбываюцца штодзёнь і штосезону. Яна заўсёды мела і будзе мець месца, нават калі клімат змяняецца ў выніку дадатковых зменаў, выкліканых антрапагенным уплывам.
Глабальная пацяпленне вызначаецца як антрапагенная змена клімату, што суправаджаецца павышэннем тэмпературы.

Да пытанняў

 

Як мы ведаем, што клімат змяняецца? І якім клімат стане ў будучым?

Дзеля таго, каб даведацца як змяняецца клімат і якім ён можа стаць у будучым, з дапамогай кліматычных мадэляў ствараюцца сцэнары развіцця клімату.

Да пытанняў

 

Чым ёсць кліматычныя мадэлі?

Кліматычныя мадэлі выкарыстоўваюцца для апісання клімату ў будучым, а таксама для разліку кліматычных сцэнараў. Гэтыя мадэлі ўяўляюць з сябе трохвымерныя выявы атмасферы, зямной паверхні, акіяну, азёраў і лёду. 

У планетарных кліматычных мадэлях атмасфера падзяляецца гарызантальнай сеткай, нанесенай на зямную паверхню, і вертыкальнай. У кожнай кропцы сеткі цягам вызначанага часу падлічваюцца розныя метэаралагічныя, гідралагічныя і кліматычныя параметры. Для планетарных мадэляў памер кожнага вочка сеткі складае 100-300 км, у той час як для рэгіянальных – змадэляваныя меншыя плошчы, напрыклад, для Еўропы памер кожнага вочка складае 25-50 км. Над меншаю плошчаю дробная сетка можа быць створаная без выкарыстання дадатковых камп’ютарных магутнасцяў, пры гэтым будзе дасягнута большая дэталізацыя. Тое, што адбываецца за межамі тэрыторыі, якая аналізуецца рэгіянальнай кліматычнай мадэллю, кантралюецца глабальнай мадэллю. Такім чынам, у рэгіянальных мадэлях улічваюцца змены, што маюць месца на тэрыторыях, якія яны не ахопліваюць.

На мясцовым узроўні, перш за ўсё варта разгледзіць рэгіянальныя кліматычныя мадэлі, бо інфармацыя, атрыманая падчас вывучэння глабальнай мадэлі, таксама можа даць некаторае ўяўленне пра будучы клімат, аднак, яно будзе даволі павярхоўным.

 

Малюнак 1. Стандартнае дазваленне рэгіянальнай (справа) і глабальнай (злева) кліматычных мадэляў Еўропы.

Да пытанняў

 

Чым ёсць кліматычныя сцэнары?

Кліматычныя сцэнары ўяўляюць з сябе інфармацыю пра тое, як магчыма будзе змяняцца клімат цягам вызначанага перыяду часу ў будучым. Яны распрацоўваюцца органамі ўлады, адказнымі за пытанні метэаралогіі і кліматалогіі сумесна з навукова-даследчымі інстытутамі на падмурку кліматычных мадэляў. Разлікі заснаваныя на меркаваннях пра атмасферныя змены ў будучым. Яны апісваюць узаемадзеянне фізічных працэсаў, што адбываюцца ў замкнёнай сістэме паветра–зямля–вада, а таксама ўлучаюць у сябе сцэнары выкідаў, што ўяўляюць з сябе дапушчэнні пра будучыя выкіды парніковых газаў. Далей вынікі гэтых глабальных мадэляў могуць быць дэталізаваныя з дапамогай рэгіянальных мадэляў.

Вынікі, прадстаўленыя разлікамі, атрыманымі праз кліматычнае мадэляванне, называюць кліматычнымі сцэнарамі. Кліматычныя сцэнары – гэта не прагнозы надвор’я. Прагнозы надвор’я даюць інфармацыю пра тое, што верагодна адбудзецца ў бліжэйшы час на мясцовым узроўні. Кліматычныя сцэнары, у сваю чаргу, даюць статыстычны рэжым надвор’я, што завецца кліматам, аднак яны не адлюстроўваюць рэальнае надвор’е ў канкрэтным месцы ў канкрэтны час.

Пры параўнанні існуючага і будучага клімату перыяд часу, якому адпавядае назіранне, звычайна складае ад 20 да 30 гадоў. Вынікі, атрыманыя для будучых перыядаў, часта параўноўваюць з сярэднімі вынікамі дадзенага справаздачнага перыяду. У асноўным, ў якасці базавага бярэцца перыяд ад 1961 да 1990 гг.

Так як інфармацыя, што атрымана з кліматычных сцэнараў, прэзентаваная ў выглядзе сеткі (даныя з каардынатнай прывязкай), яе складана параўноўваць з звесткамі, атрыманымі шляхам назірання за кліматам у наяўны момант, у канкрэтны час і канкрэтным месцы. Вынікі навуковых назіранняў апісваюць умовы ў канкрэтнай кропцы, у той час як мадэлі паказваюць умовы, што раўнамерна размяркоўваюцца па ўсёй сетцы. Гэта можна пабачыць на прыкладзе ападкаў. Калі б вялікая колькасць ападкаў у выглядзе дажджу прайшла на вельмі малой тэрыторыі, гэта было б зафіксавана на адной вымяральнай станцыі. У іншых бліжэйшых месцах, дзе прайшло менш ападкаў, ці зусім не прайшло, вымяральныя станцыі запішуць значна меншыя паказнікі. Калі гэтая колькасць ападкаў будзе ўяўляцца ў выглядзе кліматычнай мадэлі, то яны будуць раўнамерна размяркоўвацца па ўсёй сетцы. Такім чынам, гэта будзе выглядаць, як нібыта дождж ішоў раўнамерна, у той час як на самой справе (згодна паказнікам, што з’яўляюцца вынікамі вымярэнняў) ападкі размяркоўваюцца значна больш нераўнамерна.

Да пытанняў

 

Чым ёсць сцэнары выкідаў парніковых газаў?  

Сцэнары выкідаў парніковых газаў – гэта прагнозы будучых выкідаў парніковых газаў, што выкарыстоўваюцца ў мадэляванні клімату. Яны рыхтуюцца Камістяй ААН па Клімаце і Міжурадавай Экспертанай Групай па Змене Клімату (IPCC). Сцэнары выкідаў парніковых газаў заснаваныя на меркаваннях пра тое, як у будучым будзе змяняцца свет. Пры гэтым улічваюцца будучыя змены ў эканоміцы, рост насельніцтва, наступствы глабалізацыі і пераход да тэхналогіяў, што не ўплываюць адмоўна на навакольнае асяроддзе. Колькасць парніковых газаў, што будзе выкідацца ў атмасферу з цягам часу, залежыць ад глабальнага развіцця. Некалькі сцэнараў выкідаў апісана ў паведамленнях Міжурадавай Камісіі па Праблемах Кліматычных Зменаў пра сцэнары выкідаў (SRES, 2000).

Колькасць выкідаў розных парніковых газаў у атмасферу можа вар’явацца як паміж рознымі сцэнарамі, так і ў іх межах. Гэта значыць, сцэнар, што дэманструе найбольшую змену тэмпературы цягам наступных 100 гадоў не абавязкова будзе паказваць максімальную змену наступных 20 гадоў.

 

Малюнак 2. Выкіды CO2  адпаведна розным сцэнарам (IPCC, 2001a)

Да пытанняў

 

Як рыхтуюцца кліматычныя сцэнары для канкрэтных рэгіёнаў?

Пры падрыхтоўцы кліматычных сцэнараў для канкрэтнай тэрыторыі, аналізуюцца вынікі ў кожным вочку сеткі, што пакрывае выбраную тэрыторыю. Для кожнага моманту часу разглядаюцца па чарзе сярэднія значэнні ў кожным вочку, каб стварыць часавы шэраг для тэрыторыі. Часта інфармацыя, прадстаўленая ў выглядзе дыяграмаў, што адлюстроўваюць такія параметры, як тэмпература, колькасць ападкаў, глыбіня снегавога покрыву, вецер і г.д., разлічаныя ў сярэднім за 10 гадоў. Гэта дапамагае пабачыць тэндэнцыю развіцця клімату ў дынаміцы па часе. Часавыя шэрагі, што маюць большае дазваленне (напрыклад, штодня, штомесяц і нават штогод), часта ўтрымліваюць інфармацыйныя шумы і таму цяжкія для інтэрпрытацыі.

Максімальнае і мінімальнае значэнні – гэта найбольшыя і, адпаведна, найменшыя значэнні ў канкрэтнай кропцы цягам вызначанага перыяду часу. Дадзеныя значэнні дэманструюць роскід і зменлівасць даных.

Да пытанняў



Маюцца скептыкі, якія не згодныя з сцэнарамі зменаў клімату.
Як я магу даведацца, ці з’яўляецца змена клімату рэальнай праблемай?

Даследванні навукоўцаў у галіне змены клімату спрыяюць бесперапыннаму ўдасканаленню мадэляў, дзякуючы якім яны атрымоўваюць свае вынікі. Прагрэс адбываецца падчас спрэчак паміж навукоўцамі па розных пытаннях. Чытаючы крытычныя водгукі, варта памятаць пра тое, што кліматалогія надзвычай складаная навука і мадэлі, якія выкарыстоўваюцца ў розных галінах ведаў, разлічаныя для розных параметраў. Хаця агульнапрызнаным з'яўляецца той факт, што заўсёды маюць месца значныя ваганні клімату, улучна з ледавіковымі перыядамі, Міжурадавая Экспертная Група па Змене Клімату, абапіраючыся на звесткі, знітаваныя з выкідамі парніковых газаў, якія атрымліваюць шляхам назіранняў, выступіла з заявай пра існаванне дакладнай узаемазалежнасці паміж дзейнасцю чалавека і павышэннем тэмпературы.

Да пытанняў

 

Чым ёсць “нявызначанасць” прагнозаў змены кліту?

Кліматычныя сцэнары залежныя ад таго, якія сцэнары выкідаў парніковых газаў і якія мадэлі выкарыстоўваюцца для разлікаў: глабальныя ці рэгіянальныя. У найбольшай ступені гэта характэрна для колькасных вынікаў (напрыклад, на колькі павялічылася колькасць ападкаў у выглядзе дажджу ці на колькі павысілася тэмпература). Напрыклад, параўнаўчыя даследванні паказалі, што глабальная мадэль ECHAM4 паказвае змены тэмпературы і колькасці ападкаў напрацягу зімы ў Паўночнай Еўропе нашмат вышэй за многія іншыя кліматычныя мадэлі. Гэта азначае, што прыняцце ўсляпую вынікаў аднаго ці двух кліматычных сцэнараў ёсць рызыкоўным, бо вынікі вар’ююцца паміж мадэлямі.

Да таго ж, існуе натуральная цыклічнасць кліматычных зменаў. Не трэба чакаць, што вынікі, атрыманыя пры дапамозе кліматычных мадэляў, будуць цалкам адпавядаць рэальнаму клімату. Гэтыя вынікі з'яўляюцца сярэднім паказнікам за вызначыны перыяд і могуць недакладна адлюстроўваць цыклічнасць кліматычных зменаў. Аднак, высокаякасная кліматычная мадэль павінна вылічваць якасныя сярэднія значэнні і характэрную цыклічнасць кліматычных зменаў, напрыклад, дакладную лічбу цёплых і халодных зімаў за 30-гадовы перыяд. Пры гэтым халодныя і цёплыя зімы могуць усё ж надыходзіць у іншай паслядоўнасці, чым паказана ў мадэлі.

Калі разгледзіць вынікі, атрыманыя ў некалькіх мадэлях, то можна параўнаць нявызначанасць і ацаніць, якія вынікі з’яўляюцца найбольш поўнавартаснымі. Супярэчлівыя вынікі могуць унесці блытаніну, таму неабходна выкарыстоўваць дадатковую інфармацыю. Калі мадэлі даюць розныя вынікі, нявызначанасць вынікаў вельмі вялікая. З іншага боку, калі мадэлі даюць падобныя вынікі, пэўнасць вынікаў высокая. Акрамя паслядоўнага разгляду некалькіх сцэнараў, мажліва, пры дапамозе статыстычных метадаў і спецыяльных даследванняў, спалучыць некалькі сімулятараў у адзін, які ў выніку будзе даваць нашмат больш дакладныя вынікі, чым давалі б аб’яднаныя сімулятары па асобку.

Гэта азначае, што чым больш кліматычных сцэнараў ёсць у Вашым распараджэнні, тым вышэй мажлівасць дасягнуць пэўнасці вынікаў. Нажаль, інфармацыя з некалькіх мадэляў не заўсёды дасягальная. У выпадку, калі выкарыстоўваюцца вынікі нязначнай колькасці кліматычных сцэнараў, пры выбары канчатковага выніку неабходна праяўляць вялікую абачлівасць.

Да пытанняў


Якія галоўныя прычыны змены клімату?

Аналізуючы змены клімату, варта разглядаць розныя часавыя межы – ад гадзінаў да тысячагоддзяў. Гэтыя цыклы вызначаюцца шэрагам чыннікаў. Астранамічныя чыннікі, такія як адлегласць ад Зямлі да Сонца і месцазнаходжанне арбіты Зямлі, кіруюць такімі зменамі як чаргаванне цыклаў ледавіковага перыяду (1000-100000 гадоў). Менш маштабныя кліматычныя змены (10-100 гадоў) вызначаюцца зменлівасцю сусветнага акіяну і варыятыўнасцю сонечнага выпраменьвання. Сёння асноўным чыннікам, што выклікае змены клімату, з'яўляюцца парніковыя газы.

Да пытанняў

Чым ёсць парніковыя газы і якая іх роля?

Найбольш распаўсюджанымі і найбольш небяспечнымі для змены клімату парніковымі газамі з'яўляюцца вадзяная пара (H2O), вуглякіслы газ (CO2), метан (CH4), аксід азоту (N2O) і хлорфторвуглевадароды (CFCs). Аб'ядноўвае ўсе гэтыя газы той факт, што яны паглынаюць ультра-чырвонае выпраменьванне, якое ідзе ад Зямлі да Космасу, што вядзе да ўзнікнення парніковага эффекту. Іншымі словамі, парніковы эффект – частка цяпла, што выпраменьвае Зямля, якая затрымліваецца парніковымі газамі ў атмасферы і перавыпраменьваецца зноў на Зямлю, павышаючы тым самым яе тэмпературу. Без атмасферы Зямля была б значна халадней за цяперашні яе стан. І калі колькасць парніковых газаў павышаецца ў атмасферы, напрыклад, у выніку дзейнасці чалавека, больш выпраменьвання паглынаецца атмасферай, а значыць працягваецца павелічэнне тэмпературы.

Да пытанняў

 

Як вызначыць, ці была змена клімату выкліканая дзейнасцю чалавека (антрапагенны ўплыў) альбо змены з’яўляюцца натуральным працэсам, і Чаму існуе некаторая палеміка па дадзенаму пытанню?

Вельмі малаверагодна, што пацяпленне ў ХХ стагоддзі можа быць растлумачанае натуральнымі прычынамі. Хуткаснае пацяпленне, што адбылося за апошнія 100 гадоў, адпавядае навуковаму разуменню таго, як клімат павінен рэагаваць на вельмі хуткае павелічэнне колькасці парніковых газаў у атмасферы, якое назіраецца напрацягу апошняга стагоддзя. Да таго ж, пацяпленне супярэчыць навуковым уяўленням аб рэакцыі клімату на натуральныя знешнія чыннікі, такія як змены сонецнай і вылканічнай актыўнасці.

Дзеля таго, каб вызначыць найбольш верагодныя прычыны змены клімату ў ХХ стагоддзі, былі праведзеныя шматлікія эксперыменты з выкарыстаннем кліматычных мадэляў. Гэтыя эксперыменты паказываюць, што мадэлі не адлюстоўваюць хуткаснага пацяплення, што адбываецца ў апошняе дзесяцігоддзе, калі пры разліке ўлічваюцца толькі змены сонечнае і вульканічнай актыўнасці. Уплыў чалавека, верагодна, дамінуе над усімі астатнімі прычынамі змены глабальнай сярэдняй тэмпературы на паверхні ў апошнія 50 гадоў.

Да пытанняў

  

Якімі будуць наступствы змены клімату?

Навуковыя звесткі, атрыманыя шляхам назіранняў, паказалі, што змены клімату паўплывалі на прыродныя і чалавечыя сістэмы як на рэгіянальным, так і на глабальным узроўні (IPCC, 2007a). Вызначаныя кліматычныя змены і об’ёмы выкідаў парніковых газаў непазбежныя пры якім-кольвек сцэнары развіцця. Таму змена клімату, а таксама шматлікія наступствы, якія яна нясе, з’яўляюцца галіной асобнага даследвання, неабходнага для развіцця стратэгіяў адаптацыі да змены клімату і памяншэння яго адмоўнага ўплыву.

Адпаведныя метады выкарыстоўваюцца і развіваюцца з мэтай атрымання ведаў пра ўздзеянне змены клімату, адаптацыю і слабыя месцы, а таксама каб удасканаліць падмурак для прыняцця рашэнняў (IPCC, 2007a). У межах праекту «Балтыйскі клімат» разглядаліся ўплывы змены клімату на рэгіён Балтыйскага мора. Мэта дадзенага даследвання – забяспечыць падрыхтоўку свабодна дасягальных даных, што датычаць сцэнараў ўплыву змены клімату, актуальных для Прыбалтыйскага рэгіёну. Для атрымання дадатковай інфармацыі націсніце сюды.   

Да пытанняў

  

Як змена клімату паўплывае на мяне і маю грамаду/мой рэгіён?

Сцэнары праектуемых зменаў клімату розняцца ад вобласці да вобласці. Аднак, Вы можаце атрымаць мясцовыя і нацыянальныя сцэнары зменаў клімату ад нацыянальных арганізацыяў, такіх як Ваш інстытут мэтэаралогіі і гідралогіі.

У сваёй справаздачы міжурадавая група экспертаў па зменам клімату дае агульнае апісанне чакаемых наступстваў на тэрыторыі Еўропы, у роўнай ступені, як і ў іншых рэгіёнах: Паведамленне Рабочай Групы II Міжурадавай Групы Экспертаў па Змене Клімату. Рэзюмэ для палітыкаў.

Таксама ў межах рэгіёну Балтыйскага мора сцэнары змены клімату дасягальныя як у міждзяржаўным/міжрэгіянальным маштабе, так і ў рэгіянальным/мясцовым.

Нягледзячы на тое, што без дэтальнага вывучэння немажліва сказаць, якія ўплывы якога сцэнару на канкрэтнай тэрыторыі будуць мець месца і калі гэта можа здарыцца, ужо праведзенае вывучэнне наступстваў змены клімату дапаможа Вам скласці ўяўленне пра тое, якія патэнцыйныя змены могуць адбыцца на Вашай тэрыторыі. Аднак, уплыў змены клімату на Вашую тэрыторыю паміж іншым залежыць ад таго, як на вашую грамаду паўплывалі змены ў навакольным асяроддзі (адчувальнасць) і якія мажлівасці вам неабходна выкарыстаць для адаптацыі да гэтых зменаў (адаптацыйныя здольнасці). 

Да пытанняў

 

Чым ёсць неабароненасць перад зменай клімату?

Існуе тры асноўныя падыходы да вызначэння слабаабароненасці да змены клімату. (Фусэль і Кляйн 2006). 

Падыход 1. Мінімізацыя рызыкі

Мінімізацыя рызікі, як адзін з падыходаў, часта выкарыстоўваецца спецыялістамі па прасторавым развіцці і інжынерамі. Рызыкі згодна дадзенаму падыходу вызначаюцца як прадукт верагоднасцяў і наступстваў (напрыклад, Брукс 2003, Фусэль і Кляйн 2006). Галоўным чынам, гэты падыход знітаваны з успрымальнасцю, якая ўлічвае ролю ўплыву зменаў клімату, што ўздзейнічаюць на грамадства і прыроду.

Падыход 2. Сацыяльна-канструктывісцкі

Сацыяльна-канструктывісцкі падыход бярэ свой пачатак ад сацыяльна-эканамічнай геаграфіі і палітычнай эканоміі (Адгер 1999). Тут слабаабароненасць разглядаецца як стан камеральнай гаспадаркі ці мясцовай супольнасці, які прымаецца як зыходны перад пачаткам аналізу. Такі стан вызначаецца сацыяльна-эканамічнымі і палітычнымі чыннікамі (Адгер і Келі 1999), што падкрэслівае такім чынам некліматычныя прычыны зменаў у сацыяльных сістэмах.

Падыход 3. Комплексны падыход

Трэці падыход вызначае слабаабароненасць як комплексны феномен і з'яўляецца асноўным падыходам, што ўжываецца падчас вывучэння змены клімату. Міжурадавая Група Экспертаў па Змене Клімату ў сваім трэцім ацэнкавым паведамленні вызначае слабаабароненасць

як ступень, у якой сістэма ўспрымальная да неспрыяльных наступстваў змены клімату, будучы не ў стане іх пераадолець. Яна разглядаецца як функцыя "характару, маштабаў і тэмпаў змены клімату і ваганняў, якія зведвае сістэма, а таксама адчувальнасці і здольнасці да адаптацыі гэтай сістэмы" (IPCC 2001b).

Адпаведна, слабаабароненасць мае знешняе вымярэнне і ўнутранае. Знешняе азначае ўспрымальнасць да зменаў навакольнага асяроддзя і эканамічных зменаў, што маюць месца за межамі мясцовай супольнасці. Унутранае вымярэнне ахоплівае адчувальнасць і здольнасць да адаптацыі мясцовай супольнасці да гэтых, галоўным чынам знешніх, стрэсараў. Праблему кліматычнай слабаабароненасці закліканыя вырашыць не толькі захады па адаптацыі да змены клімату. Больш важнай з'яўляецца здольнасць арганізацыяў грамадства, такіх як камеральная гаспадарка, бізнес-структуры, дзяржаўныя ўстановы, прымяніць гэтыя захады на практыцы. Менавіта гэта неабходна прызнаць і абмеркаваць і, пажадана, пераадолець практычную інертнасць.

Згодна Міжурадавай Групе Экспертаў па Змене Клімату, слабаабароненасць знітаваная з трыма ўзаемазвязанымі элементамі: успрымальнасцю, адчувальнасцю і здольнасцю да адаптацыі. Паняцці ўспрымальнасці і адчувальнасці складана дыферэнцаваць. Паняцце ўспрымальнасці фіксуе рызыкі, з якімі сутыкаецца мясцовая супольнасць, і той уплыў, які яны маюць на яе. Адчувальнасць пазначае наколькі гэты ўплыў закранае сістэму. Здольнасць да адаптацыі да змены клімату паказвае здольнасць сістэмы прыстасоўвацца да змены клімату з мэтаю змякчыць патэнцыйныя негатыўныя наступствы змены клімату, атрымаць перавагі ад наяўных мажлівасцяў ці пераадолець наступствы (IPCC 2001b). Больш падрабязнае апісанне гэтых элементаў Вы можаце знайсці тут.

 

Малюнак 3. Слабаабароненасць і яе складовыя часткі (рэдакцыя малюнка 1, Дэпартамент Змены Клімату Аўстраліі 2005). (Націсніце, каб павялічыць)

Да пытанняў

 

Ці ўсе змены кліту адмоўныя? Ці можна атрымаць ад іх выгоду?  

Не ўсе ўздзеянні змены клімату будуць адмоўнымі. Яны значна адрозніваюцца ад рэгіёну да рэгіёну. Напрыклад, шмат хто лічыць, што для рэгіёну Балтыйскага мора, агульнае павышэнне тэмпературы, якое прагназуецца па большасці сцэнараў, абернецца перавагай у сферы турызму.

Больш за тое, патэнцыйнымі мажлівасцямі найбольш эфектыўна могуць скарыстацца тыя, хто загаддзя падрыхтуецца да мажлівых зменаў. Больш за тое, распрацоўка плану дзеянняў па змяншэнню Вашай слабаабароненасці, а таксама разуменне новых мажлівасцяў, што могуць з'явіцца, неабходныя дзеля таго, каб мець з іх выгоду. Разуменне мясцовых умоваў разам з мажлівымі стрэсарамі, знітаванымі з кліматам, дапамагае вызначыць уласную слабаабароненасць перад зменамі клімату і яго зменлівасцю. Апроч таго, развіццё плану дзеянняў па змяншэнню слабаабароненасці, як і дасведчанасць у пытаннях патэнцыйных мажлівасцяў, неабходныя для карыстання перавагамі.

Да пытанняў

 

Дзе я магу знайсці дадатковую інфармацыю пра змену клімату?

Кліматычная Кампанія Еўрапейскай Камісіі
Данія – Адаптацыя да зменаў клімату  
Латыская Акадэмія Навук – Змены клімату і наступствы
Латыскі Цэнтр Грамадскай Палітыкі – Інфармацыя пра змену клімату 
Латыская Нацыянальная Даследчая Праграма – Уздзеянне змены клімату на воднае асяроддзе 
Літва - Міністэрства аховы навакольнага асяроддзя, змена клімату
Літоўская гідраметэаралагічная служба
Нарвегія – Адаптацыя да зменаў клімату ў Нарвегіі 
Нямеччына – Цэнтр Кампетэнцыяў па Ўздзеянню Клімату і Адаптацыі KomPass
Нямеччына – Федэральная Агенцыя па Пытаннях Навакольнага Асяроддзя (інфармацыя пра ўздзеянне змены клімату)  
Нямеччына – Федэральнае Міністэрства па Навакольным Асяроддзі, Прыродаахоўнай Дзейнасці і Ядзернай Бяспецы (інфармацыя пра клімат) 
Расiя - ClimateChange.ru
Расiя
- Федэральная служба па гідраметэаралогіі і маніторынгу навакольнага асяроддзя
Фінляндыя - Climateguide.fi
Швецыя – Шведскі Інстытут Мэтэаралогіі і Гідралогіі
Эстонія – Міністэрства аховы навакольнага асяроддзя, кліматычны партал

Да пытанняў