Дадзены агляд улучае сцэнары ўздзеяння змены клімату на рэгіён Балтыйскага мора (РБМ). Ягонай мэтаю з’яўляецца падтрымка будучых даследванняў па ацэньванню пагрозаў і мажлівацяў, знітаваных з зменамі клімату ў рэгіёне, а таксам ацэньванню адчувальнасці.

Сцэнары праекту падзеленыя на 3 тэматычныя блокі (з 4-ох) праекту “Балтыйскі Клімат”: сельская гаспадарка, энергетыка і жыллёвая-камунальная гаспадарка, улучаючы пытанні вадазабеспячэння. Сцэнараў, што падымаюць праблемы транспарту, падчас правядзння праекту вяўлена не было. Дадаткова ў справаздачы прадстаўленыя сцэнары па эканоміцы агулам, лясной гаспадарцы, ахове здароўя і навакольнаму асяроддзю.

Даследванні па пытаннях змены клімату з’яўляюцца навуковым накірункам, што дынамічна развіваецца і ўвесь час узбагачаецца дадатковымі новымі ведамі. Адпаведна, уяўляецца немажлівым выявіць усе сцэнары ўздзеяння зменаў клімату, распрацаваць новыя і дапрацаваць ужо існуючыя сцэнары, абагульніць вялікі аб’ём інфармацыі па праблематыцы, апублікаванай у пазаакадэмічнай літаратуры. Мэтаю дадзенага даследвання з’яўляецца збор, структураванне і гарманізацыя існуючых даных па праблеме змены клімату. Гэта спроба прадстаўлення інфармацыі на прыкладзе 30 і болей сцэнараў змены клімату, што маюць вялікае значэнне для рэгіёну Балтыйскага мора.

Больш падрабязная інфармацыя ў наступных раздзелах:

  • Навуковыя асновы ўздзеяння зменаў клімату
  • Чым ёсць сцэнары і мадэлі?

глядзі знітаваныя файлы справа (на англійскай мове).

Спасылка да наступнага разделу: Сцэнары ўздзеяння змены клімату  (па -руску)