Прадстаўленая ў дадзеным раздзеле інфармацыя дэманструе мажлівасці развіцця сітуацыі з зменай клімату ў бліжэйшыя 100 гадоў у рэгіёне Балтыйскага мора (сярэдні ўзровень да 2071– 2100 гадоў у параўнанні з сярэднім узроўнем базавага перыяду – 1961–1991 гадоў). Дадзены аналіз пабудаваны на разліках кліматычных мадэляў, у якіх выкарыстоўваецца інфармацыя пра атмасферныя змены ў будучым. Кліматычныя мадэлі адлюстроўваюць узаемасувязі фізічных працэсаў у сістэме «атмасфера–зямля–вада». Вынікі разлікаў ахопліваюць перыяд 1961–2100 гадоў.
Сцэнары выкідаў
Падчас правядзення дадзенага аналізу былі выкарыстаныя два сцэнары выкідаў парніковых газаў:
SRES A2 (улічвае істотнае павелічэнне насельніцтва і інтэнсіўнае выкарыстанне энэргіі)
SRES B2 (улічвае нязначнае павелічэнне насельніцтва і нізкі ўзровень выкарыстання энэргіі).
Сцэнары выкідаў будуюцца на ўяўленні аб развіцці сусветнай эканомікі ў будучым, павелічэнні колькасці насельніцтва, далейшым развіцці працэсаў глабалізацыі, пераходзе да выкарыстання бязшкодных для навакольнага асяроддзя тэхналогіяў і інш. Аб’ёмы выкідаў будуць залежыць ад тэмпаў развіцця ўсіх гэтых працэсаў. Сцэнары выкідаў больш падрабязна апісаны ў справаздачы Міжурадавай Экспертнай групы па Змене Клімату IPCC’s report (2000): Спецыяльная справаздача пра сцэнары выкідаў (SRES).
Больш падрабязную інфармацыю пра сцэнары выкідаў можна прачытаць у наступным раздзеле Змена клімату.
Кліматычныя мадэлі
У дадзеным даследванні выкарыстоўваецца рэгіянальная метэаралагічная мадэль Цэнтра Росбі ў Швецыі (RCA3). Дадзеная мадэль пакрывае ўсю тэрыторыю Еўропы. Памер квадратаў матрыцы (дазваленне) складае прыкладна 50x50 км.
Больш падрабязную інфармацыю пра кліматычныя мадэлі можна прачытаць у наступным раздзеле Змена клімату.
Кліматычныя сцэнары
Пабудова кліматычных мадэляў ахоплівае перыяд 1961–2100 гадоў. Метэаралагічны перыяд 1961–1990 гадоў быў выбраны ў якасці базавага для праверкі мадэляў. Мадэлі, якія ўлічваюць вынікі зменаў у дадзены перыяд, параўноўваюцца па тэмпературным паказнікам і узроўням выпадзення ападкаў з новымі мадэлямі для ацэнкі надзейнасці апошніх. Такім чынам, перыяд 1961–1990 гадоў выкарыстоўваецца ў якасці базавага для ацэнкі надзейнасці мадэляў будучых перыядаў.
Больш падрабязную інфармацыю пра кліматычныя сцэнары можна прачытаць у наступным раздзеле Змена клімату.
Нявызначанасць прагнозаў змены клімату
Вынікі прадстаўленага даследвання заснаваныя на выкарыстанні двух мадэляў выкідаў (SRES A2 і SRES B2) і адной глабальнай мадэлі. Вынікі выкарыстання глабальнай мадэлі зведзеныя да рэгіянальнай кліматычнай мадэлі (RCA3). Аналізуючы прадстаўленыя матэрыялы неабходна мець на ўвазе, што для здзяйснення разлікаў былі выкарыстаныя дзве з шматлікіх мажлівых мадэляў. Ужыванне іншых сцэнараў выкідаў і рэгіянальных мадэляў могуць даць адрозны вынік. Дадзеная заўвага асабліва датычыць ацэнкі колькасных вынікаў (напрыклад, пры вызначэнні ўзроўня ападкаў ці прагназаванні павышэння тэмпературы і інш.). Напрыклад, даследванні, пабудаваныя на выкарыстанні мадэлі ECHAM4, дэманструюць большае павелічэнне (у параўнанні з іншымі мадэлямі) тэмпературы і ўзроўню выпадзення ападкаў у зімовы перыяд у Паўночнай Еўропе.
Прыродная зменлівасць таксама з'яўляецца крыніцай нявызначанасці. Няварта чакаць ад мадэляў, што яны будуць цалкам супадаць з рэальным кліматам. Аднак, з іншага боку, добра складзеныя кліматычныя мадэлі павінны дэманстраваць адэкватныя сярэднія паказнікі і ўказываць на змены кліматычных параметраў (напрыклад, прадказанне колькасці «халодных» і «цёплых» зімаў за трыццацігадовы перыяд). Тым не менш, чаргаванне зімаў у прыкладзе можа быць адрозным.
Больш падрабязную інфармацыю пра нявызначанасць прагнозаў змены клімату можна прачытаць у наступным раздзеле Змена клімату.
Агляд асноўных зменаў выбраных кліматычных параметраў
У наступных раздзелах прадстаўлены агляд зменаў асноўных кліматычных параметраў у рэгіёне Балтыйскага мора ў адпаведнасці з рэгіянальнай кліматычнай мадэллю (RCA3). Фокус на рэгіёне Балтыйскага мора (улучна з усімі 11 краінамі) зроблены ў адпаведнасці з патрабаваннямі праграмы Рэгіён Балтыйскага мора на 2007–2013 гады. Прыведзеныя значэнні параметраў адпавядаюць сярэднім і анамальным значэнням (сярэднія значэнні за перыяд 1971–2100 гадоў параўноўваюцца з сярэднімі значэннямі за перыяд 1961–1990 гадоў). Для кожнага параметру пазначаныя два сцэнары (SRES A2 і SRES B2).
Выбар наступных параметраў звязаны з агульным інтарэсам да іх вывучэння і ўплывам кожнага з параметраў на розныя аспекты змены клімату:
» Тэмпература
» Ападкі
» Снегавы покрыў
» Вецер
Сцэнары змены клімату на мэтавых тэрыторыях праекту «Балтыйскі клімат»
Тэкст і малюнкі можна запампаваць у фармаце PDF (на англійскай мове). Для гэтага глядзіце звязаныя файлы справа.