Планаванне на рэгіянальным і мясцовым узроўні прадугледжвае ўлік некалькіх чыннікаў. Асноўная мэта дадзенага раздзелу інстумэнтару – падкрэсліць важнасць аспекту адаптацыі і памяншэння адмоўнага ўздзеяння змены клімату. Рашэннямі, што прымаюцца пры планаванні, ствараецца антрапагеннае асяроддзе на шматлікія дзесяцігодзі, а гэта азначае, што адаптацыя з’ўляецца ключавым аспектам. Адаптацыя да будучых кліматычных умоваў, такіх як паводкі, анамальна высокія тэмпературы і г.д., мае быць адной з пачатковых кропак у працэсе планавання. Дзейнасць па памяншэнні адмоўнага ўздзеяння зменаў клімату запатрабуе нямала высілкаў ва ўсіх галінах. Планаванне можа ўплываць на асноўныя сферы дзейнасці ў грамадстве, напрыклад, на спосаб вытворчасці і спажывання энэргіі, і такім чынам, аказваць непасрэднае ўздзеянне на выкіды парніковых газаў. Плануючы кампактную гарадскую структуру, улады пазбаўляюць насельніцтва, неабходнасці перасоўвацца, і, адпаведна, памяншаюць колькасць выкідаў парніковых газаў. 

Інструмэнтар праеку “Балтыйскі Клімат” дапамагае спецыялістам па прасторавым планаванні вызначыць ролю працэсу планавання ў праблеме змены клімату. Ён пачынаецца з Даследчай фазы, мэтай якой з’яўляецца вызначэнне пагрозаў і мажлівасцяў, што з’яўляюцца ў выніку зменаў клімату. Далей ідзе Аналітычная фаза для выбранай тэрыторыі.

Фаза ўкаранення дае падрабязны агляд непасрэдных і ўскосных уздзеянняў планавання на змены клімату і, наадварот, уздзеяння змены клімату на планаванне. Раздзел таксама ўлучае дадатны досвед партнёраў праекту “Балтыйскі Клімат”. Мэта гэтых прыкладаў – паказаць тое, як змены клімату былі выкарыстаныя ў краінах рэгіёну Балтыйскага мора да цяперашняга часу (на англійскай мове).

У акне справа прадстаўлены шаблон прэзентацыі, які знаёміць вас з зменай
клімату, і інструментар «Балтыйскі клімат» для спецыялістаў па прастраваму
планаванню, з мэтай вызначэння іх ролі ў працэсе вырашення праблем змены
клімату. Шаблон можа быць загружаны і зменены ў адпаведнасці з патрэбамі
карыстальнікаў.


Пачаць з Даследчай фазы