Выдаткі ў планаванні, як непасрэдныя (інвестыцыі), так і ўскосныя (эксплуатацыйныя выдаткі), павінны разглядацца з мэтай прыняцця дасведчаных і абгрунтаваных рашэнняў.

Планаванне аказвае ўплыў на муніцыпальную эканоміку. Новая інфрастуктура патрабуе інвестыцыяў, а таксама эксплуатацыйныя выдаткі на існуючую інфраструктуру патрабуюць фінансавання. Рашэнні, прынятые падчас планавання, ствараюць стабільную структуру, як мінімум, на дзесяцігоддзі, пажадана – на стагоддзі. Калі такія рашэнні прымаюцца, павінна ўлічвацца доўгатэрміновае тэхнічнае абслугоўванне інфраструктуры.

Непасрэдныя інвестыцыйныя выдаткі
разам з пакупкай зямлі для планіроўкі, стварэння гарадской гаспадаркі (напрыклад, трубаправоды для чыстай вады і сцёкавых водаў, цэнтральнае ацяпленне), на грамадскі транспарт і г.д., могуць быць вышэй. Тып глебы, наяўнасць базальтавых пародаў, тып ландшафту могуць уплываць даволі моцна на будаўніцтва новай інфраструктуры. Аднак, выдаткі на тэхнічнае абслугоўванне сетак і службаў займаюць найбольшую долю сярод агульных выдаткаў у планаванні. Таксама, калі падчас працэсу планавання не будуць улічаны ўсе істотныя аспекты, ускосныя выдаткі могуць быць вельмі значнымі. Прыкладам з’яўляюцца дарожна-транспартныя здарэнні, страта культурнага ці гістарычнага ландшафту, а таксама павелічэнне коштаў на зямлю.

Найвялікшая ўдзельная вага інвестыцыйных выдаткаў складаюць расходы на арганізацыю паслугаў і сетак (электрычнасць, ацяпленне, вада – як чыстая, так і сцёкавая, – дарога, ІТ і інш.). Асноўныя паслугі маюць быць гарантаванымі ў адукацыйнай і сацыяльнай сферах. Такія паслугі, як дзіцячыя садкі, школы і ахова здароўя не могуць не ўлічвацца на момант пачатку працэсу планавання, але і напрыканцы складуць найвялікшую частку муніцыпальных выдаткаў на новай тэрыторыі. Апроч таго, у той час як новыя структуры маюць дастаткова высокія інвестыцыйныя выдаткі, абслугоўванне ў доўгатэрміновай перспектыве таксама патрабуе фінансавання. Забудова новых плошчаў унутры існуючай інфраструктуры ці, прынамсі, у сувязі з існуючай, якая эфектыўна выкарыстоўваецца, будзе больш ашчаднай для гарадской гаспадаркі ў доўгатэрміновай перспектыве.  

Найбольш фундаментальным адрозненнем паміж комплексным і фрагментарным планаваннем з'яўляецца цыклічнасць расходвання сродкаў. Хаця падчас дадатковага будаўніцтва інвестыцыйныя выдаткі для муніцыпалітэтаў высокія, эксплуатацыйныя расходы ў доўгатэрміновай перспектыве будуць меншымі. Гэта знітавана з мажлівасцю выкарыстання ўжо існуючых муніцыпальных паслугаў. Аднак, падчас дэцэнтралізацыі планіроўкі выдаткі адтэрміноўваюцца – напачатку, калі паслугі ўжо патрабуюцца, але колькасці жыхароў не хапае дзеля таго, каб запоўніць усе месцы, напрыклад, у школе. У такіх выпадках муніцыпалітэт мае забяспечыць наяўнасць транспарту, што ідзе ў тыя раёны, дзе школы ёсць. Урэшце, планаванне ў дэцэнтралізаванай вобласці можа быць запозна пачынаць – выдаткі на будаўніцтва інфраструктуры стануць вельмі высокімі, а функцыянаванне прасторавай структуры будзе пастаўлена пад пытанне, калі раён быў пабудаваны без адпаведнага плану.

У абмеркаванні выдаткаў падчас планавання маюць удзельнічаць таксама і іншыя зацікаўленыя асобы. Землеўладальнікі, патэнцыйныя новыя жыхары, прадпрымальнікі і дзяржава маюць таксама фінансавыя інтарэсы ў планаванні. Новыя рабочыя пляцоўкі і камерцыйныя цэнтры створаць новыя працоўныя месцы і прыбытак для муніцыпалітэту. Аднак, калі гэта не будзе дасканала спланавана, то прывядзе да таго, што структура будзе больш разгрупаванай, і што ў выніку прывядзе да дадатковых расходаў муніцыпалітэту.

Гл. таксама іншыя катэгорыі планавання адаптацыі і зніжэння адмоўнага ўздзеяння змены клімату:

» Мясцовы клімат і сцэнары змены клімату
» Кампактная і рознапланавая гарадская структура
» Устойлівае развіццё транспартных зносінаў
» Энергаэфектыўнасць
» Камфортнае і здаровае навакольнае асяроддзе
» Удзел грамадскасці і далучэнне зацікаўленых асобаў
» Стратэгічнае планаванне