Устойлівы транспарт павінен прасоўвацца

Мінімізуйце патрэбы ў перасоўванні  

Рэгіёны павінны імкнуцца мінімізаваць неабходнасць у перасоўванні, як людзей, так і тавараў. Памеры матэрыяльнай інфраструктуры павінны быць мінімізаваныя і аптымізаваныя. У мэжах планаў развіцця мабільнасці для рэгіёнаў, дзяржаўныя ўстановы, вялікія кампаніі і навучальныя ўстановы неабходна падтрымліваць на шляху выяўлення патрэбаў грамадзянаў і кліентаў і стварэння больш зручных транспартных інфраструктураў. Акрамя таго, варта падтрымаць ідэі мабільнасці, якія закранаюць кампаніі і загарадных жыхароў, што рэгулярна наведваюць горад.

Максімальна павышайце колькасць рашэнняў на карысць выкарыстання безрухавіковага перасоўвання

Дадатнымі будуць рашэнні, што заахвочваюць перасоўванні пешшу, выкарыстанне ровару і грамадскага транспарту. Пешаходныя ходнікі і роварныя сцяжыны павінны стварыць сетку, што злучыць асноўныя службы дадзенай тэрыторыі і будзе спрыяць перасоўванню насельніцтва пешшу ці роварам па штодзённых маршрутах, напрыклад, да працы, школы, крамаў, сацыяльных установаў. Трэба забяспечыць арганізацыю паркінгу і зонаў, вольных ад аўтамабіляў. Дадаткова можна заахвочваць выкарыстанне транспартных сродкаў з мінімальным выкідам CO2, такіх як электрамабілі ці аўто з рухавікамі, якія спажываюць метан, напрыклад, шляхам некаторых прывілеяў падчас паркавання на гарадской тэрыторыі.

Тэматычныя планы для безрухавіковага трафіку/раварыстаў і пешаходныя ходнікі з'яўляюцца карыснымі інструментамі планавання. Пешаходныя зоны і месцы агульнага карыстання высокай якасці павышаюць прывабнасць цэнтру гораду і забяспечваюць актывізацыю бізнесу на дадзенай тэрыторыі.

Максімізуйце выкарыстанне грамадскага транспарту

Грамадскія транспартныя зносіны, маршруты і расклад маюць быць лёгка дасягальнымі праз Internet. Экалагічна ўстойлівые і комплексныя планы развіцця гарадской транспартнай інфраструктуры, што адносяцца да грамадскага транспарту на дадзенай тэрыторыі, будуць карыснымі падчас злучэння розных тыпаў транспарту. Аўтобусы і чыгуначны транспарт маюць быць звязаныя паміж сабой, каб забяспечыць зручны пераход ад аднаго транспартнага сродку да іншага. Аналіз найбольш слабых сувязяў паміж чыгункай і сеткаю дарогаў могуць дапамагчы ў плананні. Да таго ж, усе гэтыя захады будуць карысныя для турыстаў.

Гл. таксама іншыя катэгорыі планавання адаптацыі і зніжэння адмоўнага ўздзеяння змены клімату:

» Мясцовы клімат і сцэнары змены клімату
» Кампактная і рознапланавая гарадская структура
» Энергаэфектыўнасць
» Камфортнае і здаровае навакольнае асяроддзе
» Удзел грамадскасці і прыцягненне зацікаўленых асобаў
» Стратэгічнае планаванне
» Выдаткі