Удзел грамадскасці і прыцягненне зацікаўленых асобаў спрыяе своечасоваму выкананню пазначаных задачаў, а таксама паляпшае канцатковы вынік


Далучайце да працэсу ўсіх зацікаўленых асобаў

Спецыялісты па планаванню маюць выкарыстоўваць як юрыдычна абавязковыя, так і не абавязковыя інструменты, такія як планы стратэгічнага развіцця, што абагульняюць інфармацыю пра змены клімату з мясцовых і рэгіянальных планаў. Спецыялісты па планаванню могуць выкарыстоўваць інтэрактыўныя тэхналогіі ўзаемадзеяння дзеля таго, каб прасунуцца болей за тое, чым неабходна па законе. Узаемадзеянне з'яўляецца кутным камнем устойлівага развіцця і неабходным патрабаваннем для стратэгічнага планавання экалагічных працэсаў. Надаючы асаблівую значнасць удзелу грамадскасці ў працэсе планавання, Вы не толькі своечасова карэктуеце планы, але і паляпшаеце канчатковы вынік.

Гарантуйце празрыстасць і адкрытасць працэсу

Далучэнне зацікаўленых асобаў да працэсу планавання зробіць прыняцце вынікаў планавання больш жаданым. Чым раней і чым грунтоўней зацікаўленыя бакі і тыя, хто будзе несці адказнасць, аб'яднаюцць свае высілкі,тым лепш. Гэта прывядзе да ўхвалення канчатковых вынікаў планавання, павысіць іх падтрымку і ступень удзелу ў рэалізацыі планаў. Больш за тое, калі зацікаўленыя асобы пабачаць, што іх інтарэсы ўлічаныя падчас працэсу планавання, яны з большай верагоднасцю з разуменнем паставяцца да канчатковых вынікаў і прымуць іх, незалежна ад таго, ці пабачаць яны свае ўласныя ідэі ў выніках дакументах.

Павялічваце абавязкі зацікаўленых асобаў

Удзел мясцовага населніцтва. Мясцовае насельніцтва ведае сітуацыю на сваёй тэрыторыі і можа прадставіць каштоўную інфармацыю, што датычыць канкрэтнай сітуацыі на мясцовасці, напрыклад, адносна спажывання і транспарту.

Удзел земляўласнікаў.
Іх уцягненне можа забяспечыць дадатковую празрыстасць працэсаў, а таксама новыя мажлівасці развіцця, што забяспечваюцца самой іх прысутнасцю.

Удзел палітычных дзеячоў
дае мажлівасць для дыялогу і ўзмацняе падтрымку рэалізацыі планаў у будучым.

Удзел кліматолагаў і іншых навукоўцаў
забяспечыць выкарыстанне найноўшай навуковай інфармацыі і інавацый у працэсе.

Удзел СМІ.
Грамадскае прызнанне мае важную ролю ў планаванні. Праз прэс-рэлізы, WEB-старонкі, сацыяльныя сеткі і г.д. грамадскасць можа даведвацца пра працэс планавання і далучацца да яго. Розныя кампаніі, сімвалічныя акцыі і кантэксты могуць павышаць узровень ведаў і ствараць палітычную атмасферу падтрымкі стратэгіі адаптацыі і памяншэння адмоўнага ўздзеяння зменаў клімату.

Працэс навучання, што працягваецца падчас усяго працэсу планавання, не павінен недаацэньвацца. Далучэнне зацікаўленых асобаў дае мажлівасць усім удзельнікам даведвацца пра ўздзеянне зменаў клімату ў іх рэгіёне. Гэта таксама дазволіць інтэграваць высілкі па памяншэнню адмоўнага ўздзеяння і павелічэнню адаптацыі да зменаў клімату падчас працэсу сацыяльна-эканамічнага планавання.

Гл. таксама іншыя катэгорыі планавання адаптацыі і зніжэння адмоўнага ўздзеяння змены клімату: 

» Мясцовы клімат і сцэнары змены клімату
» Кампактная і рознапланавая гарадская структура
» Устойлівае развіццё транспартных зносінаў
» Энергаэфектыўнасць
» Камфортнае і здаровае навакольнае асяроддзе
» Стратэгічнае планаванне
» Выдаткі