Стратэгічнае планаванне адпавядае патрэбам будучага і такім чынам стварае шляхі пазбягання канфліктаў


Стратэгічнае планаванне як інструмент будучага пазітыўнага развіцця

Мэта стратэгічнага планавання – знайсці мажлівасці для будучага пазітыўнага развіцця рэгіёну. Шляхам вызначэння найбольш істотных пытанняў для рэгіёну і/ці тэрыторыі, стратэгічнае планаванне намагаецца задаволіць патрэбы будучага. Стратэгічнае планаванне імкнецца таксама папярэдзіць мажлівыя канфлікты паміж рознымі інтарэсамі (палітычнымі, эканамічнымі, фінансавымі, экалагічнымі і г.д.) і, такім чынам, знайсці рашэнні, якія дапамогуць пазбегнуць гэтых канфліктаў.

Адна з самых вялікіх нявызначанасцяў будучага – змена клімату – мае быць адлюстраваная ў стратэгічным планаванні. Стратэгічнае планаванне варта здзяйсняць у дастаткова вялікім маштабе – гэта забяспечыць больш комплексны падыход. Акцэнт у стратэгічным планаванні робіцца ў большай ступені на агульнай функцыйнасці тэрыторыі ў будучым, калі разглядаюцца ўсе патрэбы будучага: экалагічныя, эканамічныя, сацыяльныя і дэмаграфічныя.

Выявіце і забяспечце асноўныя накірункі развіцця выкарыстання зямлі ў рэгіёне

Стратэгічныя планы могуць стварацца на розных узроўнях: муніцыпальным, міжмуніцыпальным ці раённым. Стратэгічныя планы з’яўляюцца добрым інструментам, калі стаіць мэта, напрыклад, судзеяння мажлівасцям канкрэтнай дзейнасці (напрыклад, турызму) на канкрэтнай тэрыторыі і вызначэнне сувязі паміж рознымі тэрыторыямі ў рэгіёне.

Стратэгічнае планаванне павінна таксама матываваць узаемадзеянне паміж зацікаўленымі асобамі, узаемадзеянне можа заахвочвацца праз прызнанне матываў розных зацікаўленых асобаў і разуменнем важнасці іхрозных інтарэсаў.

Стратэгічны план аб’ядноўвае некалькі ўдзельнікаў, пры гэтым не абавязкова кожны з іх непасрэдна далучаны да працэсу планавання на муніцыпальным (раённым) узроўні. Стратэгічныя планы таксама могуць быць тэматычнымі, напрыклад, па энергетыцы ці мабільнасці. Стратэгічнае развіццё – гэта прасоўванне вызначанага выбару, накірунку.

Рэалізацыя стратэгічных планаў можа здзяйсняцца праз тактычныя і аператыўныя планы. Паколькі ў шматлікіх выпадках стратэгічныя планы не з’яўляюцца юрыдычна абавязковымі, маніторынг распрацаванай стратэгіі адыгрывае вырашальную ролю. Рашэнні, што супярэчаць стратэгіі могуць хутка прывесці да стратаў выгодаў і мажлівасцяў, якія мелі быць дасягнутымі праз выкананне стратэгічнага плану.

Гл. таксама іншыя катэгорыі планавання адаптацыі і зніжэння адмоўнага ўздзеяння змены клімату: 

» Мясцовы клімат і сцэнары змены клімату
» Кампактная і рознапланавая гарадская структура
» Устойлівае развіццё транспартных зносінаў
» Энергаэфектыўнасць
» Камфортнае і здаровае навакольнае асяроддзе
» Удзел грамадскасці і далучэнне зацікаўленых асобаў
» Выдаткі