Прааналізаваць наяўны мясцовы клімат і сцэнар будучых зменаў клімату для вашага рэгіёну. Асаблівую ўвагу звярніце на экстрэмальныя прыродныя з’явы.


Знайдзіце мажлівасці і пагрозы развіцця мэтавай тэрыторыі, што фармуюцца праз змены клімату

Мясцовы клімат ўплывае на рашэнні, што прымаюцца падчас працэсу планавання. Інфармацыя пра будучы клімат, што адносіцца да вызначальных метэаралагічных параметраў, якія прагназуюцца сцэнарамі развіцця зменаў клімату, карысная на пачатковым этапе планавання. Змены тэмпературы, ападкаў, вільготнасці і г.д. уяўляюць сабою важную інфармацыю для працэсаў доўгатэрміновага планавання. Да таго ж, прыродныя ўмовы на цяперашні момант і цыклічнасць кліматычных зменаў (напрыклад, заліўны дождж, вільготнасць і вецер) уплываюць на розныя віды дзейнасці на мэтавай тэрыторыі і на выкарыстанне зямельных і водных рэсурсаў, напрыклад, фэрмерства, лясную гаспадарку, арганізацыю адпачынку і г.д.

Мінімізуйце рызыкі, выкліканыя экстрэмальнымі метэаралагічнымі з'явамі

Экстрэмальныя прыродныя з'явы, такія як заліўныя дажджы, анамальная спёка, снегавыя буры, засухі, лясныя пажары і інш. могуць здарыцца на тэрыторыях, што да гэтага не падрыхтаваныя. Снегавыя буры і вялікая тоўшча снегавога покрыву ўзімку могуць стварыць канкрэтныя праблемы ў тым, што датычыць інфраструктуры, напрыклад, для лініяў электраперадачаў: у будучым павінна быць гарантаваная своечасовая ўборка снегу. Экстрэмальныя прыродныя ўмовы ў рэгіёне могуць уздзейнічаць як на інфраструктуру, так і на сельскую гаспадарку.

Заліўныя дажджы
ствараюць неабходнасць кіравання сцёкавымі водамі. Кампактная гарадская структура з непраходнай для дажджу паверхняй (напрыклад, асфальт), можа быць прычынай затаплення гораду, калі сістэма кіравання сцёкавымі водамі не будзе ў час удасканаленая ў адпаведнасці з патрабаваннямі будучыні. Зялёныя зоны могуць з'яўляцца буферам і засцерагаць ад паводкаў, абараняць ад эрозіі глебу. На тэрыторыях з невялікай шчыльнасцю насельніцтва заліўныя дажджы таксама могуць ствараць праблемы, знітаваныя з інфраструктурай, так, невялікія дарогі могуць быць пашкоджаныя апоўзнямі, а таксама могуць быць падмытыя берегі рэкаў.

Анамальная спёка
на працягу лета можа істотна пашкодзіць здароўю насельніцтва. Канцэнтрацыя цёплага паветра, што ўтвараецца надзвычай шчыльнай структурай гораду, а таксама недахопам халоднага паветра могуць пагоршыць дадзеную з'яву.

Абарона ад ветравай эрозіі неабходная асабліва на неабмежаванай прасторы, напрыклад, каля азёраў, на берагах і ў палях. Мікраклімат тэрыторыі можа быць палепшаны шляхам праектавання будынкаў і пасадкі дрэваў такім чынам, каб яны затрымлівалі моцныя вятры.

Ацаніце ўплывы зменаў клімату на працэсы прасторавага планавання

Адмовіцца ці знізіць да мінімуму будаўніцтва ў зонах з высокімі кліматычнымі рызыкамі. неабходна выявіць тэрыторыі, што найбольш пакутуюць ад паводкі, апоўзняў, эрозіі ды іншых рызыкаў, і абмежаваць будаўніцтва на іх. Апроч таго, варта абараніць гэтыя найбольш слабаабароненыя раёны. Выдатным інструментам для вызначэння такіх тэрыторыяў з'яўляюцца існуючыя тапаграфічныя мапы і мапы паводкаў. Сітуацыю на тэрыторыі з высокай слабаабароненасцю можа палепшыць сістэма папярэджання (пра заліўныя дажджы і навальнічныя вятры).

Гл. таксама іншыя катэгорыі планавання адаптацыі і зніжэння адмоўнага ўздзеяння змены клімату:

» Кампактная і рознапланавая гарадская структура
» Устойлівае развіццё транспартных зносінаў
» Энергаэфектыўнасць
» Камфортнае і здаровае навакольнае асяроддзе
» Удзел грамадскасці і далучэнне зацікаўленых асобаў
» Стратэгічнае планаванне
» Выдаткі