Стварэнне кампактнай і разнапланавай структуры гораду. Выкарыстанне зямлі мае быць эфектыўным.

Забяспечце і падтрымайце кампактае і эфектыўнае функцыйнае заніраванне тэрыторыі

Аналіз існуючай структуры дапаможа выявіць мажлівасці для стварэння кампактнай гарадской і прасторавай структуры. Дакладны аналіз існуючага функцыйнага заніравання тэрыторыі і будучых патрэбаў можа запатрабаваць увядзення інавацыяў. Звярніце асаблівую ўвагу на месцазнаходжанне тэрыторыі, тып ужо існуючых будынкаў, а таксама эфектыўнасць функцыйнага заніравання тэрыторыі на дадзены момант. Дарогі ды іншыя аб'екты інфраструктуры маюць быць спланаванымі з улікам будучых кліматычных умоваў (апоўзні, заліўныя дажджы, мароз і г.д.)

Вызначце месца пабудовы дадатковых будынкаў

Надаць першаснае значэнне трэба такім тэрыторыям, на якіх мажліва будаўніцтва дадатковых будынкаў унутры ўжо існуючай інфраструктуры, а таксама тэрыторыям з добрым транспартным трафікам/інфраструктурай. Апроч таго, аб’екты, што ствараюцца на базе ўжо існуючых, якія ўжо маюцца ўнутры гарадской структуры, могуць даць унікальныя мажлівасці для перабудовы гораду. Таксама маюць быць улічаныя рэгіянальныя аспекты, бо міжмуніцыпальнае планаванне (планаванне рэгіянальнай структуры) дазваляе больш эфектыўна выкарыстоўваць мажлівасці рэгіёнаў. Дзеля гэтага выкарыстоўваюцца стратэгічныя планы міжмуніцыпальнага развіцця.

Сумяшчайце функцыі

Будынкі і тэрыторыі павінны лёгка прыстасоўвацца да кліматычных зменаў. Тэрыторыі могуць быць універсальнага выкарыстання, г.зн. такімі, якія даюць мажлівасць насельніцтву работаць на іх, жыць і адпачываць. Гэта дазваляе розным групам насельніцтва, пражываючым на адной тэрыторыі, супольнічаць паміж сабой. Апроч усяго, гэта спрыяе павышэнню эфектыўнасці выкарыстання прасторы, бо тэрыторыі могуць быць задзейнічаныя ў розны час рознымі сацыяльнымі групамі. Больш за тое, існуючая структура мае функцыянаваць увесь год, нават калі мэты яе выкарыстання будуць адрознівацца. Такое бесперапыннае і, мажліва, універсальнае выкарыстанне можа дапамагчы скараціць эксплуатацыйныя выдаткі.Тэрыторыі і прасторы, якія не выкарыстоўваюцца цягам некалькіх сезонаў, выходных ці вызначанага часу сутак могуць лёгка быць скарыстаныя для якіх-кольвек іншых мэтаў, што забяспечыць дробнамаштабнае эканамічнае развіццё.

Таксама розныя тыпы пабудоваў (шматкватэрныя, індывідуальныя і блокавыя дамы), як і асноўныя крамы і службы (школы, дзіцячыя садкі, медычныя службы) маюць быць дасягальныя ў кожным жыллёвым раёне. Тое, што яны знаходзяцца недалёка адно ад аднога, зніжае неабходнасць перасоўвання. Надаць першачарговую ўвагу варта развіццю калідораў грамадскага транспарту (асабліва чыгуначнага) і яго прыпынкаў. Мінімальнае патрабаванне – мажлівасць дабрацца да сацыяльных службаў і месца работы на грамадскім транспарце, тады як ідэальным з’яўляецца – патрапляць да іх пешку ці на ровары. Пачарговае выкарыстанне асабістых аўтамабіляў для грамадскіх патрэбаў з’яўляецца эфектыўным рашэннем для рэгіёнаў з нізкай шчыльнасцю насельніцтва.  

 

Забяспечце дасягальнасць грамадскага транспарту, пешаходнай і роварнай інфраструктуры

Будаўніцтва па-за існуючай структурай мае быць старанна спланаваным. І калі гэта будзе тэндэнцыяй для тэрыторыі, выдаткі ў будучым могуць значна павысіцца, бо як дзяржаўныя, так і прыватныя паслугі будуць распалагацца неаптымальным чынам з пункту погляду лагістыкі. Неэфектыўныя сеткі патрабуюць шмат выдаткаў на будаўніцтва і абслугоўванне. Таксама існуючую раззасяроджаную структуру складана прывесці да парадку і зрабіць больш зручнай у будучым. Павіны развівацца пешаходная і роварная інфраструктуры. У цэнтры гораду павінны быць месцы для пешаходаў. Гэта павялічыць прывабнасць гораду і паспрыяе мясцовай эканоміцы.

Гл. таксама іншыя катэгорыі планавання адаптацыі і зніжэння адмоўнага ўздзеяння змены клімату:

» Мясцовы клімат і сцэнары змены клімату
» Устойлівае развіццё транспартных зносінаў
» Энергаэфектыўнасць
» Камфортнае і здаровае навакольнае асяроддзе
» Удзел грамадскасці і прыцягненне зацікаўленых асобаў
» Стратэгічнае планаванне
» Выдаткі