Штучнае асяроддзе мае планавацца такім чынам, каб яно было камфортнае і здаровае. Раёны плануйце так, каб яны былі экалагічна рацыянальнымі.

Забяспечце мясцовую экалагічную разнастайнасць, таксама і ў змененым клімаце

Зялёныя зоны і паркі маюць быць пачатковымі кропкамі ў працэсе горадабудаўніцтва. Існуючыя зялёныя зоны, што ўжо ўваходзяць у гарадскую структуру, павінны ахоўвацца і пашырацца, калі гэта мажліва. Гэта прывядзе да стварэння здаровай і рознапланавай сеткі гарадскіх экасістэмаў. Лясныя зоны могуць быць спланаваныя як своеасаблівыя калідоры для чыстага і прахалоднага паветра, а таксама ў якасці абароны ад моцнага ветру. Лясныя зоны, паркі і зялёныя дахі ствараюць як камфортныя зоны для гараджанаў, так і зоны, якія будуць засцерагаць ад гарадскіх паводак.

Ва ўмовах зменлівага клімату перасоўваюцца арэалы існавання некаторых відаў жывёлаў. Адаптацыя відаў да новых умоваў навакольнага асяроддзя патрабуюць экалагічных калідораў, што спрыялі б міграцыі і засялення новых, больш прыдатных тэрыторыяў. Неабходна, каб вынікі працы экалагічных службаў, існуючых на дадзены момант, былі карыснымі для наступных пакаленняў.

Спрыяйце рашэнням, што ствараюць зяленые зоны камфорту і адпачынку

Садовыя надзелы, паркі, іншыя невялікія сельскагаспадарчыя тэрыторыі, якія знаходзяцца побач з горадам, нават дахі будынкаў, могуць выкарыстоўвацца для садоўніцтва і лакальнай вытворчасці прадуктаў харчавання. Неабходнасць перасоўвання памяншаецца, калі лецішчавыя надзелы ці сады знаходзяцца ў межах дзяржаўнай транспартнай сеткі. Садовыя надзелы, у большасці выпадкаў, ствараюцца для адпачынку і, такім чынам, патрабуюць менш цэнтралізаванай інфраструкры, за жыллёвыя раёны. Аднак, пераўтварэнне такіх тэрыторыяў у месца сталага жыхарства патрабуе ўдасканальвання інфраструктуры і дадатковых паслугаў, што можа прывесці да разбурэння існуючай прасторавай інфраструктуры.

Камфортанае і здаровае навакольнае асяроддзе ўлучае ў сябе таксама рэкрэацыйныя зоны. Лясы і культурна-гістарычныя ландшафты павінныя захоўвацца дзеля гэтых мэтаў. Зялёныя зоны, запаведнікі і г.д. могуць прыносіць карысць не толькі мясцоваму насельніцтву, але і ў сферы турызму.

Гл. таксама іншыя катэгорыі планавання адаптацыі і зніжэння адмоўнага ўздзеяння змены клімату:

» Мясцовы клімат і сцэнары змены клімату
»
Кампактная і рознапланавая гарадская структура
» Устойлівае развіццё транспартных зносінаў
» Энергаэфектыўнасць
» Удзел грамадскасці і прыцягненне зацікаўленых асобаў
» Стратэгічнае планаванне
» Выдаткі