Вызначэнне нарматываў распрацовак энергетычнай эфектыўнасці для раёнаў і будынкаў. Надавайце ўвагу месцам, дамам і іншым пабудовам, якія будуць выкарыстоўвацца ў доўгатэрміновай перспектыве.

Выкарыстоўвайце аднаўляемую энергію

Планаванне вытворчасці і спажывання энергіі мае з'яўляцца часткаю функцыйнага заніравання тэрыторыі, а таксама планавання эканамічнага развіцця. Варта судзейнічаць выкарыстанню энергетычных рэсурсаў альтэрнатыўных, экалагічна ўстойлівых і  аднаўляемых (сонечная энергія, біяэнергія, геатэрмальная энергія, энергія ветру, біяпаліва). Плошчы, як сельскагаспадарчыя, так і лясныя, прыдатныя для вытворчасці аднаўляемай энергіі, маюць быць выяўленыя і выкарыстаныя. Скарыстоўванне крыніцаў аднаўляемай энергіі будзе экалагічна ўстойлівым толькі ў тым выпадку, калі гэта адпавядае дадзенай тэрыторыі і не супярэчыць функцыйнаму планаванню тэрыторыі (асабліва ў галіне сельскай гаспадаркі). Таксама трэба ўлічваць і лагістыку.

Распрацоўвайце рашэнні, якія будуць судзейнічаць памяншэнню выкідаў парніковых газаў і забяспечаць эфектыўнае выкарыстанне энергіі

Варта праектаваць паселішчы энергетычна незалежнымі з выкарыстаннем аднаўляемых рэсурсаў. Мясцовае асяроддзе вызначае прымальныя метады пасіўнага будаўніцтва раёнаў і асобных будынкаў. На мясцовым узроўні гэта прадугледжвае арыентацыю на сонца і пераважны вецер, іншыя дамы і іх месцазнаходжанне адносна незабудаванай тэрыторыі. Варта прасоўваць праектаванне бяздымных жыллёвых раёнаў і пасіўныя тэхналогіі будаўніцтва жылля. Дамы, пабудаваныя па пасіўнай тэхналогіі, і нізкае энергаспажыванне ў жыллёва-камунальнай гаспадарцы – асноўныя метады зніжэння выкідаў парніковых газаў. На дадзены момант ужо існуе мноства тэхналагічных рашэнняў: тэрмальныя ці дыяклетыянавыя вокны, цеплавыя помпы, паветраныя рухавікі, сістэма натуральнай плыні паветра і г.д. Адным з рашэнняў па мінімізацыі капітальных затратаў падчас будаўніцтва з'яўляецца скарыстоўванне інфраструктуры не для аднаго, а для некалькіх аб'ектаў. Можа быць падвышаная энергаэфектыўнасць для існуючых структураў. Улік энергаспажывання для будынкаў і жыллёвых раёнаў можа даць карысную інфармацыю і пазначаць новыя мажлівасці.

Дэцэнтралізаваная вытворчасць аднаўляемай энергіі можа быць спрыяльнай, асабліва ў сельскай мясцовасці з нізкай шчыльнасцю насельніцтва, напрыклад, цеплавыя помпы для невялікіх вёсак. Апроч таго, камбінаваная вытворчасць цеплавой і электрычнай энергіі (цеплаэлектрастанцыі) больш эфектыўная за іх адасобленую вытворчасць.

Карыстайце з новых тэхналогіяў і архітэктурных рашэнняў у інфраструктуры, планаванні раёнаў і будаўніцтве

Будаўніцтва – не толькі дамоў, але і офісаў, складаў, заводаў і г.д. – мае планавацца так, каб выкарыстаць цеплавы каэфіцыент карыснага дзеяння дахаў, ценяў, абароны ад ветру і г.д. Гэта памяншае неабходнасць ацяпляць і ахалоджваць памяшканні. Новыя рашэнні, такія як ахаладжальна-ацяпляльныя сістэмы, цэнтральнае ахаладжэнне і г.д. могуць не мець адмоўнага ўздзеяння на навакольнае асяроддзе і быць эканамічна выгоднымі ў доўгатэрміновай перспектыве. Цеплавыя страты маюць быць мінімізаваныя на ўзроўні гарадоў , акругаў, раёнаў і будынкаў. 

Ідэнтыфікуйце мясцовых вытворцаў і мясцовых спажыўцоў

Для будаўніцтва новых пабудоў, рэканструкцыяў і ландшафтнай архітэктуры патрабуеюцца выкарыстанне мясцовых матэрыялаў, якія не здзяйсняюць адмоўнага ўплыву на навакольнае асяроддзе. Будаўніцтва з выкарыстаннем мясцовай прадукцыі памяншае колькасць перавозак і, разам з тым, прыносіць прыбытак мясцоваму бізнесу.

Мінімізацыя аб'ёму адходаў і сцёкавых водаў  

Перапрацоўка адходаў і сцёкавых водаў мае быць эфектыўнай і, калі гэта мажліва, выкарыстоўвацца дзеля здабыцця энергіі. Напрыклад, метан, што ўтварыўся ў працэсе перапрацоўкі, можа быць выкарыстаны як крыніца энергіі ці аўтамабільнага паліва. Неабходна праводзіць абавязкову рэкуперацыю і падтрымліваць вытворчасць угнаенняў. Агульныя сістэмы рэкуперацыі маюць планавацца з улікам зручнасці выкарыстання і эфектыўнасці работы ў сферы лагістыкі. Вяртаемыя ў зварот сцёкавыя і расталыя воды маюць быць ачышчаныя і, па мажлівасці, выкарыстаныя для ірыгацыі тэрыторыі.

Гл. таксама іншыя катэгорыі планавання адаптацыі і зніжэння адмоўнага ўздзеяння змены клімату:

» Мясцовы клімат і сцэнары змены клімату
» Кампактная і рознапланавая гарадская структура
» Устойлівае развіццё транспартных зносінаў
» Камфортнае і здаровае навакольнае асяроддзе
» Удзел грамадскасці і прыцягненне зацікаўленых асобаў
» Стратэгічнае планаванне
» Выдаткі