Устойлівае развіццё, згодна вызначэнню, “з'яўляецца развіццём, што задавальняе патрэбы актуальнага часу, але не пагражае магчымасцям будучых пакаленняў задавальняць свае патрэбы” (Камісія Брунтланд). Устойлівае развіццё ўлучае ў сябе 4 асноўныя аспекты:

  • эканамічны
  • сацыяльны
  • экалагічны і
  • культурны

Адаптацыя і памяншэнне адмоўнага ўздзеяння змены клімату на мэтавыя сегменты прыўнесла ва ўстойлівае развіццё новыя аспекты. Хаця “старыя” ідэі планавання ўстойлівага развіцця заставаліся ў сіле падчас разгляду пытанняў адаптацыі і памяншэння адмоўнага ўздзеяння клімату, новыя аспекты таксама павинны быць далучаныя. Асаблівую значнасць ў дадзеным інструментары набываюць працэсы планавання ўстойлівасці развіцця з мэтай адаптацыі і змяншэння адмоўнага ўздзеяння клімату.

Устойлівае развіццё ў сферы змены клімату не можа быць рэалізаванае шляхам адзінкавага рашэння. Устойлівае развіццё патрабуе падыходу, што ахопліваў бы адразу некалькі галінаў. Падчас распрацоўкі палітыкі неабходна ўлічваць не толькі эканамічную сітуацыю, але таксама і экалагічны, культурны і сацыяльны аспекты. Змена клімату – гэта не адзіны фактар, што вызначае рэгіянальнае і тэрытарыяльнае планаванне, аднак ён абавязкова павінен улічвацца разам з астатнімі падчас планавання.

Такія рэсурсы, як зямля і энергія, абмежаваныя. Рашэнні па ўстойліваму развіццю павінны прымацца такім чынам, каб забяспечыць эфектыўнае і высокапрадуктыўнае выкарстанне рэсурсаў. У сувязі з гэтым, навакольнае асяроддзе стварае адпаведныя межы для эканамічнага, сацыяльнага і культурнага развіцця. Устойлівае развіццё таксама  патрабуе ўзаемадзеяння паміж спецыялістамі ў галіне планавання і рознымі зацікаўленымі асобамі. Планаванне – гэта і ёсць працэс узаемадзеяння паміж спецыялістамі па планаванні і адпаведнымі зацікаўленымі асобамі.

Планаванне вядзецца на рэгіянальным і мясцовым узроўнях. Пры гэтым планаванне на больш нізкім узроўні здзяйсняецца з улікам планавання на больш высокім узроўні. Дадзены прынцып у некаторых краінах замацаваны юрыдычна, а ў некаторых – не. Ерархічная стуктура планавання тлумачыцца тым, што рашэнні, якія прымаюцца на больш высокім узроўні, абавязкова адлюстроўваюцца на больш нізкім ерархічным узроўні.

У наступных раздзелах падрабязна апісаныя розныя прапановы па адаптацыі і памяншэнню адмоўнага ўздзеяння клімату і вызначаныя адпаведныя этапы планавання. Восем розных катэгорыяў былі вызначаныя і падрабязна апісаныя (для дадатковай інфармацыі націсні на малюнак). Клімат, кампакная структура, транспарт, энергетыка і здаровае навакольнае асяроддзе непасрэдна знітаваныя з працэсам планавання. Удзел грамадскасці, стратэгічнае планаванне і выдаткі ў большай ступені адносяцца да палітычных аспектаў планавання. Гэтая інфармацыя служыць напамінам для спецыялістаў з галіны планавання і палітыкаў як на этапе новага працэсу планавання, так і падчас ацэньвання ўжо прынятых рашэнняў.