1. Уводзіны 4. Вынік
2. Мэта 5. Матэрыялы
3. Зыходная інфармацыя 6. Інструкцыі


Уводзіны


Перад тым, як распачаць выяўленне пагрозаў і мажлівасцяў, выкліканых зменай клімату, неабходна вывучыць сутнасць дадзенай з'явы, яе ўплыў на рэгіянальнае развіццё, і магчымыя наступствы для мэтавай тэрыторыі. Такое комплекснае вывучэнне разглядаемых працэсаў забяспечыць аднолькавае разуменне сутнасці практыкавання ўсімі ўдзельнікамі рабочай групы. 

Мэта

Мэтай дадзенага практыкавання з'яўляецца ранжыраванне пагрозаў і мажлівасцяў, выкліканых зменай клімату, у адпаведнасці з ступенню ўплыву на мэтавую тэрыторыю і на вывучаемыя сектары эканомікі.

Зыходная інфармацыя

Клімат у будучым

Вынік

Пералік пагрозаў і мажлівасцяў, выкліканых зменай клімату, ранжыраваных у адпаведнасці з іх значнасцю і часам максімальнага праяўлення. Дадзены вынік будзе выкарыстаны падчас выканання Практыкавання II і Практыкавання III, накіраваных на выяўленне кліматычных і сацыяльна-эканамічных стрэсараў на мэтавай тэрыторыі, і Практыкавання IV , накіраванага на выяўленне адчувальнасці мэтавай тэрыторыі да зменаў клімату.

Матэрыялы

  • Фліпчарт, стыкеры і чырвоны маркер

  • Падрыхтуйце фліпчарт з выявай малюнку 1. Пры гэтым асобныя аркушы павінны быць для кожнай мэтавай тэрыторыі і для кожнага сектару эканомікі. Падзяліце аркуш на пяць радкоў і пяць слупкоў, каб атрымалася табліца. 

  • Гарызантальная вось: час верагоднага ўзнікнення выяўленай пагрозы ці мажлівасці (напрыклад, дадзены момант, да 2020 г. ці 2050 г., ці 2100 г.)

  • Вертыкальная вось: значнасць выяўленай пагрозы ці мажлівасці, ад максімальна высокай да максімальна нізкай.

 
Малюнак 1. Табліца пагрозаў і мажлівасцяў, выкліканых зменай клімату, для мэтавай тэрыторыі, праранжыраваных у адпавернасці з іх значнасцю і часам узнікнення (можна знайсці ў акне справа).


Інструкцыі


Дадзенае практыкаванне неабходна выканаць для кожнай мэтавай тэрыторыі і для кожнага сектару. Таксама трэба асобна праработаць пагрозы і мажлівасці, складаючы самастойныя табліцы як для першых, так і апошніх.

1. Вызначыце мэтавую тэрыторыю і сектар эканомікі, з якім Вы пачнеце  работаць. Запішыце на стыкерах асноўныя пагрозы, што выкліканыя зменамі клімату, якія праяўляюцца зараз ці могуць праявіцца ў будучым на вызначанай тэрыторыі ці ў сектары, што аналізуецца. Працуйце самастойна.

a) Кожны ўдзельнік рабочай групы мае прэзентаваць свае варыянты мажлівых пагрозаў, пасля група абмяркоўвае, якое месца дадзеная пагроза можа заняць у фармуемай табліцы ў адпаведнасці з:

  • Значнасцю пагрозы: наколькі моцным, на Ваш погляд, будзе ўздзеянне дадзенай пагрозы на вызначаную тэрыторыю ці на сектар, што аналізуецца?

  • Часам узнікнення: калі, на Ваш погляд, дадзеная пагроза праявіцца максімальна і выкліча рэакцыю грамадскасці? Зараз? Будзе захоўвацца трывала? У будучым? У вызначаны час, напрыклад, у перыяд крызісу? Абмяркуйце тыя пагрозы, што недастаткова зразумелыя ўдзельнікам групы.

b) Пасля таго, як усе стыкеры з кліматычнымі пагрозамі знайшлі сваё месца ў табліцы, вызначце тыя пагрозы, што асабліва шчыльна знітаваны з зменамі клімату, і адзначце іх чырвоным маркерам (патлумачце).

c) Дадайце новыя кліматычныя пагрозы.

2. Паўтарыце практыкаванне (крокі а – с) (з новай табліцай і стыкерамі), але для мажлівасцяў, выкліканых зменай клімату, для мэтавай тэрыторыі і аналізуемых сектароў эканомікі.

3. Паўтарыце практыкаванне по выяўленню пагрозаў і мажлівасцяў для іншых мэтавых тэрыторыяў і іншых сектараў эканомікі, калі гэта неабходна.

4. Задакументуйце атрыманыя вынікі, каб мець мажлівасць выкарыстаць іх пазней падчас выканання Практыкаванняў II, III і IV. Адпраўце вынікі практыкаванняў усім удзельнікам рабочай групы. Даныя табліцы могуць быць таксама выкарыстаны для тлумачэння працэсу рэалізацыі праекту новым сябрам рабочай групы.


Вярнуцца да Практыкавання B – Вызначэнне стратэгіяў і інструментаў іх рэалізацыі                
Далей Аналітычная Фаза