1. Уводзіны 4. Вынік
2. Мэта 5. Матэрыялы
3. Зыходная інфармацыя 6. Інструкцыі


Уводзіны

Вызначэнне стратэгіяў і інструментаў іх рэалізацыі неабходна для дасягнення мэтаў развіцця асобных тэрыторыяў і агранізацыяў. Што датычыць праекту, то вызначэнне асноўных мэтаў, стратэгіяў і інструментаў, якія реалізуюцца на мэтавай тэрыторыі, дазваляе выявіць аптымальную мадэль узаемадзеяння з органамі ўлады, пазначыць шляхі адаптацыі і памяншэння адмоўнага ўплыву змены клімату.

Мэта

У выніку выканання дадзенага практыкавання будзе распрацаваны спіс асноўных стратэгіяў і інструментаў іх рэалізацыі для кожнага вывучаемага сектару па ўзроўнях улады: на федэральным, рэгіянальным і муніцыпальным узроўнях. Распрацаваны спіс дапаможа вызначыць, што ўжо зроблена, што яшчэ трэба зрабіць, што абмяжоўвае падтрымку праекту, хто можа дапамагчы і падтрымаць праект.

Зыходная інфармацыя

Зыходная інфармацыя для выканання дадзенага практыкавання можа ўтрымлівацца на афіцыйных сайтах ці ў афіцыйных газетах органаў улады розных узроўняў. У працэсе даследвання акрамя стратэгіяў развіцця мэтавых тэрыторыяў неабходна ўлічваць заканадаўчыя і нарматыўныя акты, рэкамендацыі, схемы прасторавага планавання, планы развіцця энргетыкі, транспартнага сектару, ЖКГ і сельскай гаспадаркі.

Вынік

2 табліцы: адна з якіх змяшчае назвы асноўных палітычных інструментаў і планы, іх мэты і сферы ахопу, а таксама адказныя ўстановы і іншая, дзе пералічаны палітыкі і меры, якія тычацца да змякчэння вынікаў змены клімату і адаптацыі. Абедзве табліцы  можна знайсці ў акне справа

Табліца 1. Значныя  інструменты планавання і дакументы ў пэўных сферах

Стратэгіі і інструменты

Мэта

Сфера

Адказная арганізацыя

       
       
       


Табліца 2. Палітыка і меры па змяншэнню негатыўнага ўздзеяння змены клімату і адаптацыі

Якія стратэгіі і інструменты іх рэалізацыі (у транспартным сектары, ЖКГ, сельскай гаспадарцы, энергетыцы) арыентаваныя на адаптацыю або зніжэнне адмоўнага ўплыву змены клімату?  

На федэральным узроўні:
На рэгіянальным узроўні:
На мясцовым узроўні (мэтавая тэрыторыя):


Матэрыялы

  • Падрыхтуйце фліпчарт з пералікам вызначаных органаў улады і грамадскіх арганізацыяў. Абмяркуйце дадзены спіс у Вашай працоўнай групе ці з удзелам палітычных і грамадскіх дзеячоў (калі гэта мажліва).
  • Падрыхтуйце спіс электронных і паштовых адрасоў выяўленых органаў улады і грамадскіх арганізацыяў для ўсталявання будучага ўзаемадзеяння з імі.

Інструкцыі

  1. Мадэратар задае мэту і вызначае вынік выканання практыкавання.
  2. Мадэратар прадстаўляе 4 кейсы (транспарт, энергетыка, ЖКГ, сельская гаспадарка) на фліпчартах.
  3. Мадэратар называе розныя ўзроўні планавання.
  4. Група выбірае кейс і вызначае існуючыя стратэгіі і інструменты іх рэалізацыі на кожным узроўні ўлады ў адпаведнасці з тэматыкай кейсу (Табліца 1).
  5. Затым праводзіцца дыскусія на тэму прымянення выяўленых стратэгіяў, у выніку чаго дадзеныя стратэгіі маюць быць праранжыраваныя па вызначаным крытэрам (Табліца 2).  

 
Вярнуцца да Практыкавання A – Аналіз узаемаадносінаў асноўных зацікаўленых бакоў
Далей Практыкаванне C – Пагрозы і мажлівасці, выкліканыя зменай клімату