1. Уводзіны 4. Вынік
2. Мэта 5. Матэрыялы
3. Зыходная інфармацыя 6. Інструкцыі


Уводзіны
 

Дзеля таго каб эфектыўна выкарыстоўваць мажлівасці ды знізіць пагрозы, выкліканыя зменай клімату на мэтавай тэрыторыі, неабходна выявіць асноўныя зацікаўленыя бакі, што аказваюць уплыў на прыняцце рашэнняў у працэсе развіцця мэтавай тэрыторыі. Тут неабходна высветліць, каго трэба прыцягнуць да рэалізацыі праекту, якім чынам, калі і навошта. Выяўленыя зацікаўленыя бакі ці ключавыя фігуры могуць забяспечыць праект неабходнай інфармацыяй, практычнымі ведамі і досведам, забяспечыць падтрымку ў працэсе прыняцця рашэнняў і ўкаранення вынікаў праекту. Згодна IPCC (2007c), выяўленне асноўных зацікаўленых бакоў спрыяе павышэнню інфармаванасці па праблеме змены клімату, а таксама падтрымлівае працэс прыняцця рашэнняў, звязаных з улікам дадзенай праблемы.

Пры гэтым неабходна ўжываць дыферэнцыяваны падыход да розных зацікаўленых бакоў і ключавых фігураў: поўнае далучэнне да рэалізацыі праекту ці далучэнне ў канкрэтныя вызначыныя фазы. У некаторых выпадках, дастаткова праінфармаваць пра праект выяўленыя ключавыя фігуры, каб яны аказалі яму неабходную падтрымку і выкарысталі свой уплыў для прыцягнення іншых зацікаўленых бакоў. Працэсам узаемадзеяння з зацікаўленымі асобамі неабходна стала кіраваць, плануючы шляхі выкарыстання вынікаў гэтага працэсу для рэалізацыі мэтаў праекту.

Мэта


Выявіць ключавыя фігуры ў вывучаемым сектары мэтавай тэрыторыі, якія можна будзе прыцягнуць да выканання аналітычнай фазы проекту.

Зыходная інфармацыя

Зацікаўленыя групы

Вынік

Спіс ключавых фігураў з пазначэннем сферы іх уплыву і захадаў па далучэнню да рэалізацыі праекту.

Матэрыялы

  •   Падрыхтуйце фліпчарт з табліцай 1, як прадстаўлена ніжэй (можна знайсці ў акне справа).  

Табліца 1. Спіс ключавых фігураў

ПрозвішчаІмяІмя па бацьку Арганізацыя Сфера ўплыву Захады па далучэнню
       
       
       


Інструкцыі

1. У першаю чаргу выявіце ключавыя фігуры, якія ўжо здолелі далучыць да рэалізацыі аналітычнай фазы праекту, і вызначце сферу і ступень іх уплыву. Занясіце дадзеную інфармацыю ў табліцу 1. У выпадку, калі вы аналізуеце некалькі сектараў, падрыхтуйце асобныя табліцы для кожнага сектару.


2. Затым неабходна вызначыць, каго яшчэ трэба далучыць да рэалізацыі праекту, дзеля чаго можа быць выкарыстаны спіс пытанняў, прадстаўлены ніжэй. У ідэале, трэба імкнуцца далучыць да праекту як мага болей асобаў з высокай ступеняй уплыву на рэалізацыю яго мерапрыемстваў.  Інфармацыю пра ключавыя для праекту фігуры можна атрымаць у экспертаў, ужо далучаных да праекту, а таксама шляхам вывучэння структураў розных арганізацыяў.


3. Пасля выяўлення ключавых фігураў, неабходна скласці план дзеянняў па іх далучэнні да рэалізацыі праекту. Пры гэтым трэба мець на ўвазе, што не ўсе ключавыя фігуры павінны быць далучаны цалкам, некаторым дастаткова даць інфармацыю пра праект і яго вынікі. План дзеянняў улучае ў сябе вызначэнне спосабаў і тэрмінаў узаемадзеяння з выяўленымі ключавымі фігурамі. Напрыклад, можна запрасіць іх да ўдзелу ў рабочых сустрэчах з мэтай інфармавання пра працэс рэалізацыі праекту, альбо арганізаваць 1–2 сустрэчы непасрэдна для грамадскасці ці запланаваць наведванні ў зацікаўленныя арганізацыі і г.д.

Пералік пытанняў для вызначэння ключавых фігураў (Аальтонэн і Кройц, 2009):

  • Якую ролю розныя асобы адыгрываюць у працэсе рэалізацыі праекту (сфера і ступень уплыву)?
  • Хто будзе браць удзелу праекце?
  • Каму неабходныя вынікі рэалізацыі праекту?
  • Каму рэалізацыя праекту можа перашкодзіць: асобным людзям ці групам?
  • Хто валодае паўнамоцтвамі? Хто кантралюе выкарыстанне рэсурсаў?
  • Хто аддае перавагу застацца ў баку?
  • Хто можа аказаць супраціў?
  • Хто ад каго залежыць?
  • Хто адказны за рэалізацыю складзеных планаў?
  • Хто валодае фінансавымі і інфармацыйнымі рэсурсамі?
  • Чыё стаўленне неабходна змяніць для паспяховай рэалізацыі мэтаў праекту?
  • Як адрозніваецца ступень уплыву розных асобаў? Якім чынам можна ўсталяваць узаемадзеянне з імі?


Далей Практыкаванне B – Вызначэнне стратэгіяў і інструментаў іх рэалізацыі