Даследванне даных статыстыкі рэгіёнаў неабходнае для правядзення ўсебаковага аналізу сацыяльных і эканамічных эфектаў, выкліканых зменай клімату. Вынікі праведзенага даследвання будуць выкарыстаныя падчас выканання практыкаванняў у межах Аналітычнай фазы праекту.
Для правядзення даследвання рэкамендавана сабраць наступную інфармацыю (у залежнасці ад тэматыкі):
Сацыяльна-эканамічная інфармацыя
Інфармацыя па энергетычным сектары
Інфармацыя па транспартным сектары
Інфармацыя па жыллёва-камунальным сектары і будаўніцтву
Інфармацыя па сельска-гаспадарчым сектары
Агульныя звесткі
Даследванне даных статыстыкі прадугледжвае аналіз сацыяльна-эканамічнай інфармацыі на мэтавай тэрыторыі. У выпадку, калі адной з ключавых мэтаў даследвання з’яўляецца вывучэнне вызначанага сектару эканомікі, таксама аналізуецца інфармацыя па выбраным сектары. Прыклады аналізу інфармацыі па энергетычным сектары, транспартным сектары, жыллёва-камунальным сектары, і сельскагаспадарчым сектары дасягальныя па пазначаных спасылках. Калі мэта даследвання не прадугледжвае вывучэння канкрэтнага сектару эканомікі, перайдзіце па спасылцы aгульныя звесткі. Падчас вывучэння статыстычных даных важна мець на ўвазе рэгіянальныя асаблівасці мэтавых тэрыторыяў для забеспячэння актуальнасці інфармацыі. Трэба ўлічваць, што аднолькава складана працаваць як з занадта вялікімі, так і з занадта малымі аб’ёмамі інфармацыі.
Звычайна складана знайсці поўную інфармацыю, што характэрызуе мэтавую тэрыторыю. Часцей выпадае працаваць з спецыфічнымі разрозненымі данымі. У такім выпадку часткова інфармацыю можна атрымаць метадам экстрапаляцыі, часткова – назбіраць самастойна. Парады па сбору інфармацыі можна знайсці па спасылцы справа (на англійскай мове).