Мэтай складання плану дзеянняў з’яўляецца адказ на пытанне:

Якія дзеянні неабходна выканаць для таго, каб знізіць уплыў кліматычных пагрозаў і скарыстацца з кліматычных мажлівасцяў, а таксама каб скласці План Дзеянняў на мэтавай тэрыторыі па пераадольванню ўплыву змены клімату?

Неабходна прааналізаваць не толькі самыя дзеянні, неабходныя для пераадольвання ўздзеяння змены клімату, але і тыя чыннікі, якія замінаюць у рэалізацыі гэтых дзеянняў. Для складання Плана Дзеянняў мэтазгодна адказаць на наступныя пытанні:

  1. Якія асноўныя моцныя і слабыя бакі мэтавай тэрыторыі і мэтавага эканамічнага сектару ў аспекце пераадольвання ўздзеяння змены клімату?
  2. Якія асноўныя дзеянні неабходныя для пераадольвання пагрозаў і выкарыстання мажлівасцяў змены клімату?
  3. Ці існуюць якія-кольвек складанасці ва ўзаемаадносінах ключавых фігураў, адказных за прыняцце рашэнняў, адносна памяншэння ўздзеяння змены клімату?
  4. Якія асноўныя вынікі выканання даследчай фазы праекту, аналізу слабаабароненасці і адчувальнасці і складання плану дзеянняў?
  5. Якія асноўныя мерапрыемствы прадугледжаныя ў межах Плана Дзеянняў мэтавай тэрыторыі па памяншэнню ўздзеяння змены клімату, і Хто будзе адказным за іх рэалізацыю?

Мэтазгодна пачынаць складанне Плану Дзеянняў з правядзення чатырохгадзінавага семінару, прысвечанага пытанням 1, 2, 3. Вынікам дадзенага семінару будзе складанне пераліку асноўных слабых і моцных бакоў мэтавай тэрыторыі ў аспекце прыстасавання да зменаў клімату, а таксама выяўленне неабходных для такога прыстасавання дзеянняў і мерапрыемстваў. Для падрыхтоўкі і правядзення семінара рабочая група мае магчымасць выкарыстоўваць вынікі даследчай фазы, аналіз слабаабароненасці і адчувальнасці, а таксама першай часткі блоку практыкаванняў па складанню плана дзеянняў. Затым можна арганізаваць семінар, запрасіўшы да ўдзелу зацікаўленых асобаў, выяўленых у межах Практыкавання A – Аналіз узаемаадносінаў асноўных зацікаўленых бакоў. У выніку правядзення дадзенага семінару мае быць распрацаваны чарнавы варыянт Плану Дзеянняў па пераадольванню адмоўнага ўздзеяння змены клімату.

Блок па распрацоўцы Плана Дзеянняў складаецца з трох практыкаванняў: