Мэтай аналізу  слабаабароненасці і адчувальнасці з’яўляецца адказ на пытанне:

Якія кліматычныя і сацыяльна-эканамічныя стрэсары аказваюць найбольшы ўплыў на з’яўленне пагрозаў і мажлівасцяў развіцця мэтавай тэрыторыі ці сектару?  

Дзеля таго, каб атрымаць адказ на дадзенае пытанне, неабходна выканаць наступныя чатыры практыкаванні:

  1. Вызначэнне карціны свету: якім чынам, на Ваш погляд, зменіцца свет у будучым, і які ўплыў дадзеныя змены здзейсняць на мэтавую тэрыторыю? (Практыкаванне I – Вызначэнне сцэнараў развіцця грамадства ў будучым)
     
  2. Выяўленне найбольш верагодных кліматычных зменаў на мэтавай тэрыторыі ў будучым і ранжыраванне іх у адпаведнасці з ступенню ўздзеяння (Практыкаванне II – Выяўленне кліматычных стрэсараў)
     
  3. Выяўленне некліматычных чыннікаў, якія вызначаюць слабаабароненасць мэтавай тэрыторыі, і аналіз узаемасувязяў уплыву дадзеных чыннікаў, пагрозаў і мажлівасцяў, выкліканых зменай клімату. (Практыкаванне III – Выяўленне сацыяльна-эканамічных стрэсараў)
     
  4. Ацэнка ўплыву найбольш моцных кліматычных стрэсараў на мэтавую тэрыторыю наогул (агульная ацэнка эканамічнай і сацыяльнай складовых на мэтавай тэрыторыі) альбо на эканамічны сектар (дэтальны аналіз уплыву кліматычных стрэсараў на вызначаны від эканамічнай дзейнасці) (Практыкаванне IV – Аналіз адчувальнасці мэтавай тэрыторыі).

Мы прапаноўваем пачаць з семінару (4 гадзіны), накіраванага на выкананне практыкаванняў I, II і III, у выніку якога будзе складзены пералік найбольш моцных кліматычных стрэсараў для аналізуемай мэтавай тэрыторыі. Затым можна арганізаваць семінар для мэтавай аудыторыі, улучаючай у сябе спецыялістаў у галіне прасторавага планавання і эканамічнага развіцця, накіраваны на выяўленне мажлівасцяў зменаў у эканамічнай структуры мэтавай тэрыторыі ў будучым (Практыкаванне IV). Практычныя веды спецыялістаў розных сектраў эканомікі, што возьмуць удзел у семінары, дапамогуць здзейсніць больш глыбокую і поўную ацэнку ўплыву кліматычных і сацыяльна-эканамічных зменаў на развіццё мэтавай тэрыторыі. Асноўным вынікам семінару будзе пералік найбольш слабаабароненых сектараў эканомікі і відаў дзейнасці.

У залежнасці ад таго, наколькі сур’ёзным Вы лічыце ўплыў некліматычных зменаў на ступень слабаабароненасці мэтавай тэрыторыі, выкананне Практыкавання III можа быць арганізаванае рознымі спосабамі. Калі Вы лічыце, што некліматычныя чыннікі не аказваюць сур’ёзнага ўплыву на мэтавую тэрыторыю, проста праранжыруйце тыя стрэсары, што пералічаныя ў анкеце да Практыкавання ІІІ у адпаведнасці з кліматычным сцэнарам развіцця дадзенай тэрыторыі. Вам прыйдзецца вызначыць, аказваюць гэтыя чыннікі негатыўны ці пазітыўны ўплыў на мэтавую тэрыторыю, фармуючы пры гэтым адпаведна пагрозы ці мажлівасці яе развіцця. Калі Вы лічыце, што некліматычныя чыннікі аказваюць сур’ёзны ўплыў на адчувальнасць мэтавай тэрыторыі да змены клімату, неабходна распаўсюдзіць прапанаваную анкету сярод больш шырокага кола зацікаўленых асобаў, вызначаных у выніку выканання Практыкавання A – Аналіз узаемаадносінаў асноўных зацікаўленых бакоў. Пасля апрацоўкі вынікаў анкетавання Вы зможаце выявіць найбольш сур’ёзныя некліматычныя чыннікі, якія аказваюць уплыў на развіццё мэтавай тэрыторыі ці мэтавага эканамічнага сектару.


Далей да Практыкавання I – Вызначэнне сцэнараў развіцця грамадства ў будучым