Падчас выканання практыкаванняў аналітычнай фазы могуць быць выкарыстаныя вынікі даследванняў, здзейсненых у межах даследчай фазы праекту. Выконваючы практыкаванні па аналізе слабаабароненасці і адчувальнасці і складаючы план дзеянняў, Вы зможаце абагульніць атрыманыя ранней вынікі і на іх падмурку правесці больш глыбокае даследванне кліматычных пагрозаў і мажлівасцяў.

Аналітычная фаза праекту складаецца з двух блокаў, якія агулам утрымліваюць сем розных практыкаванняў. У выніку выканання кожнага практыкавання ствараюцца падмуркі для правядзення больш глыбокага аналізу найбольш важных чыннікаў змены клімату , а таксама выкліканых імі пагрозаў і мажлівасцяў для развіцця мэтавых тэрыторыяў. Перад тым, як распачынаць выкананне практыкаванняў, неабходна дакладна вызначыць мэты і адказных асобаў за іх планаванне, выкананне, афармленне дакументаў і распаўсюджванне вынікаў.

Далей:

Мэты выканання практыкаванняў
Этапы аналітычнай фазы
Ацэнка вынікаў


Вярнуцца да Аналітычнай фазы