Мэта

Рэалізацыя праекта «Балтыйскі клімат» ажыццяўлялася ў перыяд з 2009 года па 2011 год, яго асноўнай мэтай было фарміраванне ўспрымання праблемы змены клімату як пагрозы і як мажлівасці дзеля ўстойлівага развіцця эканомікі, навакольнага асяроддзя і сацыяльнага сектару ва ўсіх рэгіёнах Балтыйскага мора. Праект дазволіў прыцягнуць увагу рэгіёнаў і муніцыпалітэтаў краінаў Балтыйскага мора да неабходнасці ўлічваць праблемы змены клімату ў працэсе рэгіянальнага планавання і кіравання для забеспячэння ўстойлівага развіцця і павышэння канкурэнтаздольнасці рэгіёна ў будучым.

Асноўныя вынікі праекта

Асноўным вынікам праекта "Балтыйскі клімат» з'яўляецца дадзены Інструментар. Іншыя важныя вынікі, а таксама вопыт, атрыманы ў ходзе рэалізацыі праекта, прадстаўлены на сайце праекта.
Праект «Балтыйскі клімат» , які рэалізуецца ў рамках праграмы «Рэгіён Балтыйскага мора 2007-2013 гг.», з’яўляецца адным з вядучых праектаў, накіраваных на прыцягненне ўвагі да праблемы змены клімату ў сферы рэгіянальнага і муніцыпальнага планавання і кіравання сродкамі правядзення даследванняў у межах Стратэгіі Еўрапейскага Саюза для Рэгіёну Балтыйскага мора.

Малюнак 1. Працэс рэалізацыі праекту «Балтыйскі клімат»
 (Націсніце, каб павялічыць)

Такім чынам, праект робіць важкі ўнёсак у рэалізацыю Стратэгіі Еўрапейскага Саюзу па пытаннях адаптацыі да змены клімату і памяншэння яго негатыўнага ўплыву, што забяспечвае ўстойлівае развіццё рэгіёну Балтыйскага мора.

Падыход

Праект «Балтыйскі клімат» улучае ў сябе тры фазы: даследчую, аналітычную і фазу ўкаранення (Малюнак 1).

У межах задачаў праекту аналізуюцца пагрозы і мажлівасці, выкліканыя праблемай змены клімату, для 7 мэтавых абласцей  (Малюнак 2), у прыватнасці, для сельскай гаспадаркі, энергетыкі, транспарта і ЖКГ.

Таксама ў межах задачаў праекту распрацоўваюцца захады па адаптацыі і памяншэнню ўздзеяння змены клімату на мэтавыя тэрыторыі з улікам тэрытарыяльных, сацыяльна-эканамічных, дэмаграфічных і культурных чыннікаў з мэтай забеспячэння ўстойлівага развіцця тэрыторыяў.

На падмурку абагульнення навуковых даследванняў і вынікаў рэалізаваных мерапрыемстваў на мэтавых тэрыторыях будзе сфармаваны інтэграваны інструментар уліку праблемы змены клімату ў рэгіянальным планаванні і кіраванні. Дадзены інструментар як ключавы вынік праекту будзе перакладзены на мовы ўсіх краінаў-удзельніцаў праекту і распаўсюджаны на тэрыторыі краінаў рэгіёну Балтыйскага мора.

 
Малюнак 2. Мэтавыя тэрыторыі, партнёры праекту і асацыяваныя арганізацыі
(Націсніце, каб павялічыць)
 

Партнёры

Каманда праекту «Балтыйскі клімат» складаецца з 23 патрнёраў з Нямеччыны, Швецыі, Фінляндыі, Латвіі, Літвы, Эстоніі і Польшчы. Акрамя таго, у якасці асацыяванага партнёра ў прекце бярэ ўдзел Расія.
Выкананне пяці рабочых праектаў арганізавана:

Акадэміяй прасторавых даследванняў і прасторавага планавання (ARL), Нямеччына
Дзяржаўным прадпрыемствам «Відес Прожект» (State Ltd “Vides Projekti”), Латвія
Центрам навук аб клімаце і палітычных даследванняў (CSPR), Швецыя
Рэгіянальнай Радай Цэнтральнай Фінляндыі, Фінляндыя
Талінскім філіялам Стакгольмскага інстытуту даследванняў навакольнага асяроддзя, Эстонія

Iншыя партнёры  (П) і асацыяваныя арганізацыі (АА):

Эстонія
П: Адміністрацыя раёна Харью, Адміністрацыя раёна Рапла, Цэнтр грамадскага транспарту Харью, Муніцыпалітэт Саку, Муніцыпалітэт Кехтна, Муніцыпалітэт Кохiла

Фінляндыя
П: Кампанія рэгіянальнага планавання г. Ювяскюля «Юкес», Цэнтр па эканамічнаму развіццю, транспарту і навакольнаму  асяроддзю ў рэгіёне Цэнтральная Фінляндыя
АА: г. Ювяскюля, г. Ямса, Муніцыпалітэт Лаукаа, Муніцыпалітэт Уурайнен, г. Аанекоскi, Муніцыпалітэт Муураме

Нямеччына
П: Асацыяцыя рэгіянальнага планавання рэгіёну Заходні Мекленбург
АА: Асацыяцыя нямецкіх гарадоў і муніцыпалітэтаў, Асацыяцыя нямецкіх гарадоў, Офіс біясфернага запаведніка Шаалсе

Латвія
П: Муніцыпалітэт Лiгатне, Муніцыпалітэт Паргауйя
АА: Латвійская асацыяцыя мясцовых і рэгіянальных адміністрацый

Літва
P: Міністэрства сельскай гаспадаркі Літвы, Літоўскі інстытут аграрнай эканомікі
АА: Муніцыпалітэт рэгіёну Панявежic

Польшча
П: Бізнес школа Заходняй Памераніі

Расія
АА: Адмiнiстарцыя Пскоўскай вобласці, Камітэт па мясцоваму самакіраванню, Пскоўскі дзяржаўны палітэхнічны інстытут, Адміністрацыя Бежанiцкaгa раёна

Швецыя
П: рэгіён Явлеборг, Рада рэгіёну Явлеборг, Муніцыпалітэт Седерхэмн, Муніцыпалітэт Явле
АА: Муніцыпалітэт Сандвiкен (аддзел па будаўніцтву і навакольнаму асяроддзю), Шведскі геотэхнiчны інстытут