Змены клімату – гэта змены, што адбываюцца ў навакольным асяроддзі, у якім дзейнічаюць кампаніі і прадпрымальнікі. Кожнаму чалавеку і прадпрымальніку прыйдзецца сутыкнуцца з уздзеяннем змены клімату. Аднак, нягледзячы на тое, што гэтыя ўплывы звычайна асацыююцца з праблемамі, многія з іх могуць адкрыць новыя мажлівасці для бізнесу.

Ключавыя вынікі, атрыманыя дзякуючы выкарыстанню інструментару праекту «Балтыйскі клімат», прадстаўляюць сабой новыя інавацыйныя ідэі, якія ўлучаюць новыя аспекты адаптацыі да зменаў клімату і зніжэння яго адмоўнага ўздзеяння. Асноўны акцэнт робіцца на мясцовы і рэгіянальны ўзроўні, аднак, безумоўна, не толькі мясцовае надвор’е, але і глабальныя сусветныя кліматычныя змены аказваюць уплыў на вывучаемую тэрыторыю.

Інструментар праекту «Балтыйскі клімат» дапамагает выявіць пагрозы і мажлівасці для бізнес-структураў,   , якія з’яўляюцца ва ўмовах адаптацыі да зменаў клімату і зніжэння яго адмоўнага ўздзеяння. Далей кожная кампанія мае мажлівасць больш дэтальна вывучыць уплыў змены клімату на вытворчасць тавараў і паслугаў.

SWOT-аналиіз   пагрозаў і мажлівасцяў, выклікаемых зменамі клімату, дае карысную інфармацыю пра Моцныя і Слабыя бакі, Мажлівасці і Пагрозы, якія з’яўляюцца наступствамі змены клімату. Гэтая інфармацыя можа быць нэпасрэдна выкарыстаная пры стратэгічным планаванні дзейнасці кампаніі (глядзіце  малюнак).

Змены клімату часта называюць асноўнай сілай, што ўплывае на бізнес-асяроддзе, у якім дзейнічаюць кампаніі. Яны нярэдка параўноўваюцца з глабалізацыяй, якая з’яўляецца павольным, але магутным і непазбежным працэсам, што аказвае ўплыў на кошты і выдаткі, а таксама на структуру попыту і прапановы. Акрамя таго, што змена клімату – гэта навуковая і этычная праблема, яе можна разглядаць і як важнае эканамічнае пытанне, калі мець на ўвазе маштаб выдаткаў, якія ўскладаюцца на грамадства і бізнес. Змена клімату па-рознаму паўплывае на бізнес-структуры і на рэгіён: у выніку зменаў клімату з’явяцца як пацярпелыя, так і пераможцы. Такім чынам, мы бачым, што змена клімату прывядзе да ўтварэння як новых мажлівасцяў, так і новых пагрозаў для бізнесу. Тыя, хто першымі ўсвядомяць значнасць зменаў клімату, тыя, хто здолеюць прадбачыць іх уздзеянне на свій бізнес і распрацуюць адэкватную стратэгію адаптацыі да змены клімату і зніжэння яго адмоўнага ўплыву, будуць пераможцамі ў новым бізнес-асяроддзі.

Бізнес-структуры і змены клімату аказваюць вызначанае ўзаемнае ўздзеянне. З аднаго боку, бізнес уплывае на змены клімату: ён можа як стымуляваць, так і абмяжоўваць іх. З іншага боку, змена клімату можа таксама аказваць значны ўплыў на бізнес-структуры шляхам фізічнага ўздзеяння, у выніку павышэння тэмпературы і экстрэмальных сінаптычных з’яваў.

Больш падрабязную інфармацыю аб  сценарах змены клiмату i ўздзеяння змены клiмату на рэгіён Балтыйскага мора можна знайсці па дадзеных спасылках.

Ускосны ўплыў змены клімату на бізнес-структуры аказваецца нацыянальнай і міжнароднай кліматычнай палітыкай і рэгуляваннем, накіравным на зніжэнне выкідаў парнікавых газаў, павялічэнне долі выдаткаў на энергаёмістыя тэхналагічныя працэсы і скарачэнне попыту на энергаёмістыя прадукты. З іншага боку, новыя тэхналагічныя мажлівасці і перспектывы для бізнесу сталі дасягальнымі дзякуючы павышэнню попыту на малавугляродзістыя, энергаэфектыўныя прадукты.

Сталы ўлік кліматычных фактараў пры фармаванні стратэгіяў развіцця бізнесу і пры непасрэдным функцыянаванні бізнес-структураў дазваляе кампаніям забяспечваць сваё ўстойлівае развіццё. Значнасць устойлівага развіцця можа выяўляцца ў наступным:

  • Калі ядро устойлівага развіцця – гэта нарматыўна-прававая адпаведнасць, асноўная яго мэта рэалізуецца за кошт ліцэнзавання дзейнасці на рынку (напрыклад, пастаноўка задачаў, якія ўлучаюць у сябе комплекс захадаў па ўздзеянню на змены клімату ў ЕС).

  • Улік фактараў, што забяспечваюць устойлівае развіццё бізнес-структураў можа спрыяць выяўленню патэнцыйных рызыкаў для дзейнасці. З гэтай прычыны ацэнка ўстойлівага развіцця можа аказаць значную дапамогу ў кіраванні рызыкамі. Прадухіленне рызыкаў, звязаных з зменамі клімату, зніжае выдаткі на ліквідацыю наступстваў надзвычайных сітуацыяў, выдаткі, выкліканыя недабраякаснасцю прадукцыі, а таксама страхавыя ўнёскі (напрыклад, інвестыцыі ў пабудову дамбаў і бар’ераў, якія могуць захоўваць ад разбурэнняў, выклікаемых паводкамі, прычынамі якіх з’яўляюцца павышэнне тэмпературы і выпадзенне асадкаў).

  • Факусаванне на эфектыўнасці эксплуатацыі часта спрыяе як скарачэнню выдаткаў, так і ўдасканальванню экалагічнай эфектыўнасці. Эканамічныя перавагі дасягаюцца шляхам павышэння прадукцыйнасці, больш эфектыўнага выкарыстання рэсурсаў, мінімізацыі адходаў і складання ўстойлівага плана інвестыцыяў (павышэнне энергаэфектыўнасці, напрыклад, выкарыстанне энергаашчадных тэхналогіяў).

  • Тыповым шляхам атрымання карысці з устойлівага развіцця бізнес-структураў з’яўляецца павышэнне канкурэнтаздольнасці за кошт удасканальвання іміджу. Прыхільнасць спажыўцоў можа захоўвацца шляхам падтрымкі карпаратыўнага вобразу і брэнду (напрыклад, супрацоўніцтва з неўрадавымі арганізацыямі).

  • Культываванне спецыфічных рысаў устойлівага развіцця прадуктаў на ўсёй працягласці ланцужку стварэння вартасці можа стаць крыніцай росту об’ёму рынку (напрыклад, вугляродзісты след прадукту).

  • Маніторынг і кіраванне рознымі аспектамі стратэгіяў устойлівага развіцця ў грамадстве могуць быць рухаючай сілай інавацыяў, што вядзе да перанакіравання альбо перавызначэння склаўшыхся канцэпцыяў бізнес-актыўнасці. Адпаведна, новыя сбалансаваныя рынкі будуць мець мажлівасць развівацца на падмурку прынцыпова новых канцэпцыяў тавараў і паслугаў (напрыклад, «каршэрынг» ці сумеснае карыстанне пракатным аўтамабілем).

  • Значнасць устойлівага развіцця можа таксама праяўляцца ва ўдасканальванні сістэмы матывацыі персаналу. Дадзенае пытанне з’яўляецца надзвычай важным для краінаў з старэючым насельніцтвам, якія будуць канкурыраваць за кваліфікаваныя і матываваныя кадры ў бліжэйшай будучыні. Стабільная карпаратыўная культура можа паспрыяць росту прывабнасці на рынку працы.

У акне справа Вы можаце запампаваць і змяніць у адпаведнасці з патрэбамі
шаблон прэзентацыі для бізнесменаў, які ўяўляе Інструментар праекта і
вызначае іх ролю ў пытаннях змены клімату.


Пачаць з Пагрозы і мажлівасці для бізнесу