Як SWOT-аналіз уплыву змены клімату можа быць выкарыстаны для стварэння кліматычнай стратэгіі кампаніі?

Варыянты базавай кліматычнай стратэгіі прадстаўленыя на Малюнку 1. Выяўленне ўздзеяння змены клімату ў кожным куту SWOT-аналізу вядуць да розных варыянтаў стратэгіі. Існуючыя моцныя бакі, выяўленыя ў аналізе ўплыву змены клімату, трэба і надалей умацоўваць у якасці крыніцаў канкурэнтных перавагаў.

Адпаведна, мажлівасці павінны выкарыстоўвацца ў якасці асновы для стварэння новых крыніцаў канкурэнтных перавагаў. Існуючыя слабыя бакі павінны выкарыстоўвацца для зніжэння негатыўнага ўздзеяння змены клімату шляхам удасканальвання дзейнасці кампаніі (напрыклад, інвеставанне ў энергаэфектыўныя ці аднаўляемыя крыніцы энергіі) альбо таварнага асартыменту (новыя тавары ці паслугі, больш эфектыўныя з пункту погляду ўплыву на парніковы эфект). Адаптацыя да патэнцыйных пагрозаў павінна актыўна развівацца.

 

Малюнак 1. Варыянты базавай кліматычнай стратэгіі для кампаніі

Планы па адаптацыі да зменаў клімату павінны распрацоўвацца на пачатковым этапе для таго, каб можна было паспяхова рэалізоўваць патрэбныя захады.

Згодна варыянтам кліматычнай стратэгіі, стратэгічны план мае быць распрацаваным для кожнага віду ўздзеяння змены клімату, вызначанага ў SWOT-аналізе ўздзеяння змены клімату (альбо, прынамсі, для найбольш значных уздзеянняў, і тых, якія выкліканыя непасрэдна дзейнасцю Вашай кампаніі напрацягу жыццёвага цыклу прадукту). Чаканыя вынікі ад рэалізацыі кліматычных стратэгіяў для кожнай кампаніі з’яўляюцца індывідуальным, стратэгічным рашэннем. Некаторыя кампаніі, мажліва, будуць імкнуцца да больш радыкальных інавацыяў у галіне ўплыву сваіх прадуктаў і дзейнасці на змены клімату, у той час, як іншыя кампаніі будуць задавальняцца малымі крокамі.

Для кожнага стратэгічнага плану павінна вызначацца мэта, што мае апісваць пажаданыя змены. Таксама павінны быць выбраныя і апісаныя канкрэтныя захады (працэдуры, дзейнасць, паляпшэнні), накіраваныя на дасягненне выбранай мэты. Акрамя таго, неабходна размяркаваць адказнасць за рэалізацыю плана і правесці ацэнку неабходных рэсурсаў. Пад рэсурсамі, відавочна, маюцца на ўвазе фінансавыя рэсурсы, што патрабуюцца для новых інвестыцыяў, дзейнасці ці развіцця прадуктаў і г.д. Іншымі важнымі рэсурсамі, якія таксама трэба мець на ўвазе пры распрацоўцы стратэгічнага плану, з’яўляюцца час, патрэбны на рэалізацыю плана, і кампетэнцыя арганізацыі. Дзеля таго, каб развіць кампетэнцыю, неабходную для рэалізацыі новых кліматычных стратэгіяў, можа спатрэбіцца дадатковая падрыхтоўка супрацоўнікаў. У стратэгічным плане павінен утрымлівацца бюджэт, які будзе ўлучаць усе неабходныя рэсурсы. Нарэшце, стратэгічны план павінен мець падрабязны графік рэалізацыі захадаў, а таксама сістэму паказнікаў ацэнкі рэалізацыі стратэгічнага плану.

Шаблон для  фармулявання кліматычнай стратэгіі кампаніі можна знайсці ў  акне справа


Вярнуцца да Ацэнкі значнасці змены клімату