Чаму аналіз уплыву змены клімату трэба праводзіць у форме SWOT-аналізу?
Збіранне і апрацоўка комплекснай і часта супярэчлівай інфармацыі пра змены клімату, неабходнай для прыняцця рашэнняў у галіне бізнесу, можа абярнуцца складанай задачай. Бізнесоўцы высока ацэняць метад, які прадставіць агульную, і пры гэтым простую, карціну, якая будзе ахопліваць увесь жыццёвы цыкл прадукту і абагульняць найбольш важныя пытанні датычныя клімату.Такім чынам, прапаноўваецца новы метад прадстаўлення пра вынікі змены клімату ў выглядзе ўдасканаленага SWOT-аналізу.
У SWOT-аналізе змены клімату разглядаюцца кліматычныя ўздзеянні на кожнай стадыі жіццёвага цыкла прадукту. Акрамя таго, можа быць праведзеная якасная ацэнка значнасці наступстваў змены клімату. SWOT-аналіз дазваляе правесці папярэдні якасны аналіз устойлівасці развіцця прадукту з дапамогай улучэння ў прэзентацыю патэнцыйных мажлівасцяў і пагрозаў. SWOT-аналіз уплыву змены клімату можа распрацоўвацца незалежна рознымі кампаніямі, альбо ён можа стаць вынікам сумесных высілкаў бізнес-структураў і экспертаў па клімату. Папярэдні SWOT-аналіз патрабуе сумеснай працы экспертаў па клімату і прадстаўнікоў бізнес-структураў падчас мазгавога штурму, што дае бізнесоўцам дадатковыя веды ў галіне праблемаў змены клімату.
SWOT-аналіз уплыву змены клімату можа стаць самым першым крокам для кампаніяў, што ўлічваюць у сваёй дзейнасці змены клімату альбо наогул пытанні датычныя навакольнага асяроддзя. Далей ён можа выкарыстоўвацца для стварэння больш складанай сістэмы кіравання станам навакольнага асяроддзя.
Пачаць SWOT-аналіз уплыву змены клімату