1. Уводзіны | 4. Вынік |
2. Мэта | 5. Матэрыялы |
3. Зыходная інфармацыя | 6. Інструкцыі |
Уводзіны
Рэгіянальныя і мясцовыя прадпрымальнікі з’яўляюцца лепшымі экспертамі ў галіне аналізу ўздзеяння змены клімату на бізнес. Аднак, звычайна ў іх недастаткова інфармацыі пра ўплыў, што аказвае змена клімату. Інструментар праекту «Балтыйскі клімат» можа паспрыяць разуменню бізнес-структурамі кліматычных зменаў на рэгіянальным узроўні. Шведскі інстытут метэаралогіі і гідралогіі (SMHI) сумесна з Цэнтрам навук аб клімаце і палітычных даследванняў (CSPR) распрацавалі сцэнары змены клімату для краінаў рэгіёну Балтыйскага мора. Дадзеная інфармацыя павінна быць растлумачаная і абмеркаваная сумесна з рэгіянальнымі/мясцовымі прадпрымальнікамі для таго, каб яны маглі смела глядзець у твар узнікаючым пагрозам і выкарыстоўваць мажлівасці дадзенай тэрыторыі.
Семінар «Праблемы і перспектывы бізнесу арганізуецца муніцыпалітэтамі сумесна з мясцовымі/рэгіянальнымі асацыяцыямі бізнесу, прафсаюзамі, гандлёвымі палатамі, бізнес-мульціплікатарамі і г.д. – арганізацыямі, якія зводзяць разам дзеячоў рознастайных галінаў бізнесу. Розная накіраванасць дзейнасці ўдзельнікаў семінару можа спрыяць развіццю інавацыяў і новых спосабаў узаемадзеяння. Калі запатрабуецца, таксама можна зладзіць семінар па праблеме сканцэнтраванай на якім-кольвек асобным сектары бізнесу.
Мэтай семінару «Праблемы і перспектывы бізнесу» з’яўляецца далучэнне бізнес-структураў і бізнес-мультіплікатараў рэгіёну да працэсу адаптацыі да змены клімату і зніжэння яго адмоўнага ўплыву. Асноўная ідэя – гэта прадстаўленне інфармацыі пра змены клімату і генерацыя новых ідэяў для бізнесу, якія будуць падтрымліваць адаптацыю да зменаў клімату і/ці зніжэнне яго адмоўнага ўздзеяння. Асноўным ітогам семінару будзе інфармацыя пра галоўныя праблемы і перавагі, якія прадстануць перад регіянальным/мясцовым бізнесам у выніку змены клімату.
Зыходные дадзеныя
Будучы клімат у Вашым рэгіёне
Спіс пагрозаў і мажлівасцяў, выкліканых зменай клімату, якія распалагаюцца ў парадку, што адпавядае Вашаму ўспрыняццю іх значнасці, а таксама перыяду іх узнікнення.
Неабходныя матэрыялы і падрыхтоўка
- Плакаты для фліпчарта, стыкеры і чырвоны маркер
- Падрыхтуйце фліпчарт, як паказана ніжэй, на Малюнку 1 (можна знайсці ў акне справа). Калі Вы працуеце над рознымі прасторавымі тэрыторыямі альбо з рознымі сектарамі эканомікі, падрыхтуйце асобны плакат для кожнай тэрыторыі ці сектару. Падзяліце плакат на 5 секцыяў па вертыкалі і па гарызанталі, што палегчыць складанне дакументу ў выглядзе табліцы.
- Гарызантальная вось: час прагназуемых пагрозаў і мажлівасцяў (напрыклад, ад цяперашняга часу да 2020, да 2050 ці да 2100 году)
- Вертыкальная вось: значнасць пагрозаў і мажлівасцяў – ад высокай да нізкай
Малюнак 1. Сетка, што паказвае памер пагрозаў і мажлівасцяў, а таксама іх часавыя межы.
Інструкцыі па выкананню практыкаванняў
Семінар (2 гадзіны) улучае ў сябе 4 кампаненты:
1) Уводная лекцыя (20 мінутаў)
2) Практыкаванне «Пагрозы і мажлівасці» (10 мінутаў – індывідуальнае абдумванне, 30 мінутаў – групавое абмеркаванне, 30 мінутаў – прэзентацыя і агульнае абмеркаванне)
3) Практыкаванне «Аспекты ўплыву» (па мажлівасці трэба засяродзіцца на адаптацыі да змены клімату) (20 мінутаў – групавое абмеркаванне, 10 мінутаў – прэзентацыя)
4) Ацэнка
1. Семінар пачынаецца з уводнай лекцыі. Акцэнт робіцца на экстрэмальныя сінаптычныя ўмовы, якія мелі месца ў апошні час, а таксама на будучыя наступствы змены клімату ў рэгіянальным маштабе. Асноўная ідэя – даць аўдыторыі разуменне таго, якія змены ўжо адбыліся і што адбудзецца ў наступныя 10-20-50 гадоў згодна асноўным метэаралагічным параметрам, паколькі яны з’яўляюцца галаўнымі прычынамі зменаў, з якімі прыйдзецца сутыкнуцца грамадству і да якіх яму неабходна будзе адаптавацца. Для правядзення лекцыяў могуць выкарыстоўвацца матэрыялы па ўплыву змены клімату.
Аднак семінар мае быць прысвечаны не толькі праблеме будучага клімату. У апошнія гады адбылося некалькі метэаралагічных падзеяў, якія аказалі ўплыў на бізнес у Рэгіёне Балтыйскага мора. Абмяркаванне павінна пачацца з гэтых засухаў, цеплавых хваляў, завеяў, паводак і г.д. Важнымі пытаннямі ў тым, што датычыць адаптацыі, з’яўляюцца:
- Ці паўплывалі гэтыя падзеі на бізнес (ці асобныя кампаніі) у рэгіёне?
- Ці было што-кольвек зроблена для таго, каб прадухіліць такія негатыўныя наступствы ў будучым?
Падказка: У працэсе планавання семінару звяжыцеся з мясцовымі/рэгіянальнымі экспертамі ў галіне змены клімату і абмяркуйце гэтыя аспекты з імі. Яны могуць быць зацікаўленымі ва ўдзеле ў семінары, забеспячэнні матэрыяламі альбо чытанні лекцыяў. |
2. Пасля ўводнай лекцыі пачынаецца практыкаванне «Пагрозы і мажлівасці». Фармуюцца дзве групы (1 група: пагрозы, 2 група: мажлівасці) – максімум па 10 чалавек у групе. У выпадку, калі ў семінары бярэ ўдзел больш за 15-20 чалавек, могуць быць сфармаваныя дадатковыя групы (пагрозы 1, пагрозы 2 і г.д.)
КРОК 1. Кожная група атрымоўвае плакат ці фліпчарт з Малюнкам 1 памерам А0 пад назвай «пагрозы» ці «мажлівасці». У выпадку, калі няма магчымасці раздрукаваць плакат, выкарыстоўвайце фліпчарт. На гарызантальную вось нанесеныя 5 розных момантаў часу: цяперашні час, праз 1 год, праз 5 гадоў, праз 10 гадоў, праз 20 гадоў. Акцэнт неабходна рабіць на існуючыя пагрозы і мажлівасці, а таксама на пагрозы і мажлівасці непасрэднага будучага. Бізнес у асноўным зацікаўлены ў інвестыцыях і інавацыях, якія будуць мець месца ў бліжэйшыя 5-10 гадоў. Па вертыкальнай восі адкладаецца значнасць пагрозаў і мажлівасцяў па пяцібалавай шкале (1 – нізкая, 5 – высокая).
КРОК 2. Удзельнікі кожнай групы праводзяць 5-10 мінутаў у цішыні для таго, каб запісаць на стыкеры «пагрозы» (ці «мажлівасці»), якія сфармаваліся пад уплывам змены клімату і якія датычаць бізнесу. Яны могуць быць якімі заўгодна, але акцэнт неабходна рабіць на змены клімату і бізнес-структуры рэгіёну. Адзін стыкер – адна мажлівасць/пагроза!
КРОК 3. Кожная група пачынае размяшчаць стыкеры на плакаце. Удзельнікі павінны абмеркаваць і знайсці становішча кожнай пагрозы/мажлівасці згодна часу ўзнікнення (гарызантальная вось) і яе значнасці (вертыкальная вось). На гэты этап адводзіцца 30 мінутаў.
КРОК 4. Усе групы прадстаўляюць свае вынікі, пасля чаго наступае агульнае абмеркаванне, на якім выяўляюцца незаўважаныя раней аспекты. На дадзеную дыскусію адводзіцца 30 мінутаў. У выпадку, калі ў семінары бяруць удзел больш за 15-20 чалавек, час можа быць павялічаны.
3. Кожная група пераходзіць да наступнага практыкавання (20 мінутаў), цягам якога выдзяляюцца 3 пагрозы/мажлівасці, якія маюць найбольшы ўплыў (неабходна намагацца засяродзіцца на адаптацыі да змены клімату).
Табліца 1. Тры пагрозы i магчымасці, якія маюць найбольшы ўплыў (можна знайсці ў акне справа).
Пагроза/мажлівасць | Палітычны інструмент | Перашкоды | Чыннікі спрыяльныя для ўстойлівага развіцця | Лёгка … Складана (1…5) змяніць |
1. | ||||
2. | ||||
3. |
На аснове «вялікай тройкі» у межах групавога абмеркавання, неабходна адказаць на наступныя пытанні:
- Якія інструменты для пераадольвання пагрозы (ці адрымання выгодаў ад мажлівасцяў) існуюць у палітыцы?
- Якія ёсць перашкоды?
- Якія ёсць чыннікі спрыяльныя для ўстойлівага развіцця?
- Наколькі складана (проста) змяніць існуючую сітуацыю? Праранжыруйце па шкале ад 1 (лёгка) да 5 (вельмі складана)
Усе групы прадстаўляюць свае вынікі.
4. Заключнае абмеркаванне, падчас якога трэба засяродзіцца на найбольш важных пагрозах і мажлівасцях. Пра што мы дазналіся з дадзенага практыкавання? Удалы спосаб атрымаць больш інфармацыі – Інструментар SWOT-аналізу пагрозаў і мажлівасцяў для бізнес-структураў.