Перад тым, як ускласці на сябе адказнасць, Вы павінны ведаць наступнае…

Сцэнары выкідаў

Глабальныя сцэнары выкідаў ужываюцца падчас распрацоўкі кліматычных мадэлей і кліматычных сцэнараў для Вашага рэгіёну. Сцэнар выбудоўваецца на аснове звестак пра выкіды парніковых газаў, якія аказваюць уплыў на эканамічны рост, насельніцтва, тэхналогіі, вытворчасць і спажыванне энергіі, развіццё сельскай гаспадаркі.


Кліматычныя мадэлі, кліматычныя сцэнары і нявызначанасць прагнозаў

Кліматычныя мадэлі дапамагаюць зразумець праблему змены клімату. Яны генеруюць розныя сцэнары змены клімату. Выкарыстоўваючы лічбавыя кліматычныя мадэлі з уваходнымі данымі пра атмасферу, зямлю, акіян, вазёры, ляднікі і інш., прафесіяналы разлічваюць развіццё клімату ў Вашым рэгіёне ў будучым. Такія рэгіянальныя кліматычныя праекцыі звычайна распрацоўваюцца на перыяд да 100 гадоў і могуць дапамагчы Вам вызначыць мажлівае ўздзеянне змены клімату і распрацаваць стратэгію развіцця Вашага рэгіёну. Для атрымання такіх сцэнараў змен клімату ў Вашым рэгіёне неабходна звярнуцца ў нацыянальныя ці рэгіянальныя мэтэаралагічныя службы. У інструментары ўтрымліваюцца прыклады такіх рэгіянальных праекцый.

Верагодна, Вам ужо прыходзілася прымаць рашэнне з улікам мінулага досведу. Тым не менш, трэба мець на ўвазе, што ў пытаннях змены клімату існуе нявызначанасць прагнозаў па выкідам газаў. Кліматычныя мадэлі і кліматычныя сцэнары спалучаюцца з нявызначанасцю. Існуюць шматлікія мадэлі, якія дэманструюць розныя вынікі. Таму выкарыстоўваючы рознастайныя мадэлі можна атрымаць больш дакладныя вынікі, чым пры ўжыванні адной мадэлі.

Важна мець на ўвазе, што мадэлі змен клімату характэрызуюцца нявызначанасцю. Тым не менш, яны прадстаўляюць накірунак развіцця клімату ў будучым і ўтрымліваюць інфармацыю пра змены клімату ў будучым. Не выкарыстоўвайце, калі ласка, гэта ў якасці апраўдання! Не адкладайце прыняцце рашэння адносна рэакцыі на змену клімату на больш позні тэрмін! Наяўнасць стратэгіі і кіраванне працэсам павышае бяспеку, прывабнасць і канкурэнтаздольнасць Вашага рэгіёну, таму не трэба асцерагацца нявызначанасці! 

Асноўныя віды рэакцыі на змену клімату

Памяншэнне негатыўнага ўздзеяння змены клімату і адаптацыя да змен клімату з'яўляюцца асноўнымі варыянтамі рэакцыі на гэтыя змены:

Памяншэнне негатыўнага ўздзеяння змены клімату з’яўляецца стратэгіяй папярэджвання ўздзеяння, звязанага са зменай клімату, у глабальным маштабе ў будучым. Калі Вы вырашыце скараціць выкіды парніковых газаў і рэалізаваць мерапрыемствы па памяншэнню негатыўнага ўздзеяння змены клімату (напрыклад, энергаашчаджэнне і энергаэфектыўнасць, выкарыстанне аднаўляемых крыніц энергіі), то трэба мець на ўвазе, што змены клімату не перапыняцца, але будуць здзяйсняць уплыў і ў будучым. Аднак, ступень уплыву на жыццядзейнасць чалавеку (напрыклад, развіццё інфраструктуры, паселішч, бізнесу) і навакольнае асяроддзе (напрыклад, глебу, расліннасць, біяразнастайнасць) можа істотна знізіцца.

Адаптацыя да змены клімату таксама з’яўляецца неабходным захадам, таму што змена клімату ўжо мае месца. Уздзеянні змены клімату (напрыклад, цеплавыя хвалі, залеўныя дажджы, паводкі і ўраганы) з’яўляюцца непрадказальнымі. Яны патрабуюць тэхнічнай адаптацыі ў развіцці інфраструктуры і землекарыстання (напрыклад, будаўніцтва дамб, выдзяленне адкрытых тэрыторый для паглынання вады падчас вялікай паводкі, развіццё разнастайных сістэм кандыцыяніравання), а таксама інстытуцыянальнай адаптацыі па рэарганізацыі існуючых мажлівасцей. На глабальным узроўні, захады, накіраваныя на памяншэнне негатыўнага ўздзеяння змены клімату, зніжаюць патрэбы ў прыняцці адаптацыйных захадаў.

Узаемасувязь паміж памяншэннем негатыўнага ўздзеяння змены клімату і адаптацыяй да змен клімату з’яўляецца вельмі шчыльнай. Больш эфектыўным з’яўляецца прымяненне інтэграванага падыходу да дадзеных захадаў.Часта недаацэньваюць сінергетычны эфект і канфліктныя сітуацыі падчас ужывання захадаў па памяншэнню негатыўнага ўздзеяння змены клімату і адаптацыі да змен клімату. Таксама здараецца, што рэалізацыя стратэгій здзяйсняецца рознымі органамі ўлады.

Мэтазгодна зрабіць мерапрыемствы па памяншэнню негатыўнага ўздзеяння змены клімату і адаптацыі да змен клімату неад’емнай часткай ужо рэалізуемай і вядомай палітыкі па ўстойліваму развіццю тэрыторыі. Здзяйсняючы аналіз слабаабароненасці і адчувальнасці неабходна ўпэўніцца, што падчас планавання ў Вашым рэгіёне эканамічныя, сацыяльныя і экалагічныя аспекты прымаюцца да ўвагі.

Калі ў Вас засталіся пытанні па праблеме змены клімату, то па наступнай спасылцы Вы можаце знайсці адказы на распаўсюджаныя пытанні. 

У  акне справа Вы можаце знайці прыклад прыклад метадалогіі тэрытарыяльнай адаптацыі да змены клімату.


Далей Пачатак працы