У сучасным свеце ўсе чулі пра змены клімату і глабальнае пацяпленне, якія адбываюцца апошнім часам, а таксама наступствы гэтых працэсаў для жыццядзейнасці чалавеку і навакольнага асяроддзя. Дадзеныя працэсы немажліва прадказаць ува ўсіх падрабязнасцях. Такім чынам, існуе неабходнасць выпрацоўкі ўстойлівасці да знешніх уздзеянняў і пераадольвання нявазначанасці ў працэсе прыняцця палітычных рашэнняў.

Змены клімату адбываюцца з прычыны павышанай канцэнтрацыі парніковых газаў у атмасферы, у сувязі з гэтым патрабуецца выпрацоўка захадаў па скарачэнню выкідаў у атмасферу. Таксама праявамі змены клімату, акрамя глабальнага пацяплення, з’яўляюцца павышаны ўзровень сусветнага акіяну і павелічэнне рызыкі ўзнікнення анамальных сінаптычных з’яў (напрыклад, цяплавых хваль, моцных дажджоў, вялікіх паводкаў і ўраганаў). Гэта, у сваю чаргу, патрабуе здзяйснення адаптацыйных захадаў.

Пры дапамозе інструментару праекту «Балтыйскі клімат» Вам, як палітыкам, прадстаўляецца мажлівасць (і нават ускладаецца адказнасць) выкарыстаць паэтапны падыход да вывучэння пытанняў змены клімату. На першым этапе неабходна падрыхтаваць аснову для прыняцця рашэнняў у будучым. Знаёмства з пытаннямі змены клімату і выяўлення існуючых праблем дазволіць Вам вызначыць мажлівасці і пагрозы для ўстойлівага развіцця Вашага рэгіёну, гораду ці муніцыпалітэту.

Правядзенне аналізу слабаабароненасці і адчувальнасці Вашай тэрыторыі на другім этапе дазволіць вызначыць уздзеянне змен клімату, выявіць мажлівасці і пагрозы. Далучэнне як мага большай колькасці сектараў эканомікі да правядзення аналізу (напрыклад, транспарт, энергетыка, ЖКГ і сельская гаспадарка) дазволіць вызначыць сінэргетычны эфект іх узаемадзеяння і ўзнікненне мажлівых канфліктаў паміж імі.

На трэцім этапе Вам неабходна вызначыць стратэгічныя накірункі развіцця. Трэба мець на ўвазе, што Вашыя рашэнні па пытаннях змены клімату аказваюць істотнае ўздзеянне на развіццё мясцовага бізнесу і энергетыкі.

Завяршальным этапам у дадзеным працэсе павінна стаць заключэнне дамовы ці распрацоўка плану дзеянняў. Гэта час для фазы ўкаранення. На дадзеным этапе працэс маніторынгу і ацэнкі адыгрывае важнае значэнне для дасягнення мэт і іх карэктыроўкі.

Змена клімату можа мець як негатыўныя, так і пазітыўныя наступствы для Вашага рэгіёну, гораду ці муніцыпалітэту, што знаходзіць адлюстраванне ў інструментары праекту «Балтыйскі клімат». У працэсе вывучэння Інструментару Вы пазнаёміцеся з пагрозамі і мажлівасцямі развіцця тэрыторый, што ўзнікаюць у сувязі з зменамі клімату.

У акне справа Вы можаце запампаваць і змяніць у адпаведнасці з патрэбамі
шаблон прэзентацыі для палітыкаў, які ўяўляе Інструментар праекта і
вызначае ролю палітыкаў у пытаннях змены клімату.

Пачніце з раздзела Вызначэнне праблемы