Неабходна распрацаваць доўгатэрміновую стратэгію, у якой будуць вызначаныя яе маштабы і мэты, што маюць адлюстроўваюць як дадатныя, так і адмоўныя наступствы змены клімату.

Для павышэння эфектыўнасці працэсу вырашэння пэтанняў, звязаных з зменамі клімату, патрабуецца падтрымка ўсіх зацікаўленых бакоў. Прыняцце доўгатэрміновых рашэнняў часта супадае з вызначанымі складанасцямі і адыгрывае вялікае значэнне. На Вас, як палітыку, ляжыць адказнасць за доўгатэрміновае развіццё грамадства і экасістэм, іх адаптацыю да змен клімату і інтэграцыя ўсіх мажлівых сектараў з мэтай памяншэння негатыўнага ўплыву. Арганізацыям і канкрэтным людзям неабходна прадставіць мандат на кіраванне, працэс якога павінен быць празрыстым для павышэння эфектыўнасці. Патрабуецца выдзяленне дастатковай колькасці рэсурсаў для рэсурсаёмістых працэсаў з разлікам на доўгатэрміновую перспектыву. Структура супрацоўніцтва мае быць дакладнай і эфектыўнай, а таксама павінна быць улучаная ў сістэму прыняцця рашэнняў больш высокага ўзроўню.

Падчас рэалізацыі дзеянняў неабходна ўлічваць існуючую палітыку, структуры і працэсы, а таксама дапускаць пры неабходнасці мажлівасць іх карэктыроўкі. Існуючыя інструменты патрабуюць пераацэнкі і ўліку дадатнага і адмоўнага ўздзеяння клімату. Вывучэнне ўздзеяння змены клімату і пошук захадаў па яго скарачэнню не павінны абмяжоўвацца пытаннямі навакольнага асяроддзя на ўзроўні ўлады, але ўлучаць і паводзінавыя, тэхналагічныя, інфармацыйныя, арганізацыйныя, сацыяльна-эканамічныя і іншыя захады на розных узроўнях улады. Інтэграцыя павінна мець як сектарны, так і міжсектарны характар.

З прычыны існуючай нявызначанасці і вялікай колькасці мажлівых захадаў да пачатку рэалізацыі пагадненняў і планаў дзеянняў неабходна вызначыць сінергетычны эфект і мажлівыя канфліктныя сітуацыі паміж працэсамі памяншэння негатыўнага ўздзеяння змены клімату і адаптацыі да змен клімату. Трэба пазбягаць працэсаў па памяншэнню негатыўнага ўздзеяння змены клімату і адаптацыі да змен клімату без уліку падыходу па ўстойліваму развіццю выкарыстання рэсурсаў. У такіх выпадках патрабуецца дасканалы аналіз усіх мажлівых варыянтаў для ацэнкі ўздзеяння і здзяйсняемых захадаў на доўгатэрміновую перспектыву.

Далей Планаванне і рэалізацыя