Асноўныя аспекты, звязаныя з памяншэннем негатыўнага ўздзеяння змены клімату і адаптацыі да змянення клімату пры дэталёвым планаванні, прадстаўлены ў наступнай табліцы. Для кожнага з іх існуе абазначэнне (M), што пазначае памяншэнне негатыўнага ўздзеяння змены клімату, або (A), што пазначае адаптацыю да змены клімату. Ключавыя аспекты - падкрэслены. Прыклады дэталёвага планавання, сабраныя ў рамках праекта "Балтыйскі клімат», прадстаўлены справа (на англійскай мове).


УЗРОВЕНЬ ДЭТАЛЁВАГА ПЛАНАВАННЯ

Сучаснасць i будучыня клiмату

Планаванне абароны ад ветру, прымаючы пад увагу мікраклімат (A)
Планаванне эфектыўнага кіравання ліўневымі сцёкавымі водамі (A)
Скарачэнне рызык цеплавых хваль (A)
Аналіз рызык прамярзання глебы для інфраструктуры (A)

Кампактная и рознапланавая структура

Вызначэнне магчымасцей для ўкаранення новых тэхналогій і архітэктурных інавацый (M, A)
Эфектыўнае выкарыстанне тэрыторыі (M)
Эфектыўнае выкарыстанне існуючай інфраструктуры (M)
Другасная забудова і выкарыстанне старых будынкаў (M)
Вызначэнне месц для дадатковай забудовы (M)
Планаванне інфраструктуры з улікам змен клімату ў будучым (A)
Планаванне розных тыпаў будынкаў (M, A)
Змена функцыянальнасці (M)
Захаванне інфраструктуры для пешаходаў і веласіпеднага транспарту (M)

Транспарт

Распрацоўка рашэнняў для стварэння высакаякасных грамадскіх месц (M)
Арганізацыя месц для паркоўкі веласіпеднага транспарту (M)
Скарачэнне патрэбнасці ў перамяшчэнні (M)
Аптымізацыя інфраструктуры (M)
Спрыянне пешаходным або веласіпедным перамяшчэнням да месц прызначэння (M)
Распрацоўка планаў мабільнасці (M)
Распрацоўка рашэнняў для пешаходных тэрыторый (M)

Энергетыка

Прасоўванне падыходаў энергаэфектыўнасці (M)
Распрацоўка гібкіх рашэнняў у будаўніцтве (M, A)
Ужыванне патрабаванняў па выкарыстанню экалагічна чыстых будаўнічых матэрыялаў (M)
Вызначэнне мясцовых вытворцаў (M)
Вызначэнне энергапатрэб у сувязі са зменамі клімату ў сучаснасці і будучым (M, A)
Вызначэнне і прасоўванне ўстойлівых і аднаўляемых крыніц энергіі (M)
Вызначэнне тэрыторый, якія падыходзяць для выкарыстання аднаўляемых крыніц пры вытворчасці энергіі (M)
Планаванне энергетычна-самадастатковых паселішч і дамоў (M)
Скарачэнне цепластрат (M)
Планаванне эфектыўнай апрацоўкі талых вод і бытавых сцёкавых вод (M)

Камфортнае навакольнае асяроддзе

Стварэнне калідораў для астуджэння паветра і абароны ад ветру (A)
Стварэнне садоў на дахах будынкаў (M, A)
Распрацоўка рашэнняў для развіцця садоў, грамадскіх садоў (M, A)

Удзел

Удзел жыхароў (M, A)
Удзел землеўладальнікаў і дэвелапераў (M, A)
Удзел палітыкаў (M, A)
Удзел кліматолагаў і іншых навукоўцаў (M, A)
Удзел прадстаўнікоў СМІ (M, A)

Стратэгiчнае планаванне

Развіццё новых паселішч (M, A)
Вызначэнне стратэгічных патрэб рэгіёну - дэмаграфічных, эканамічных, экалагічных і інш. аспектаў (M, A)
Вызначэнне патрэб у ажыццяўленні змен для развіцця кампактнай / функцыянальнай тэрыторыі (M, A)
Эканамічнае развіццё (M, A)
Развіццё транспартнай сеткі - дарогі, чыгункі і інш (M, A)

Выдаткi на планаванне

Ацэнка ўздзеяння эканамічнай дзейнасці (M, A)
Выдаткі, звязаныя з дысперснай структурай, адсутнасцю стратэгічнага кіраўніцтва (M, A)
Выдаткі, звязаныя з вялікай колькасцю дарог (M, A)
Выдаткі, звязаныя з пераацэненай прывабнасцю тэрыторыі (M, A)
Выдаткі, звязаныя з вялікай адлегласцю для атрымання паслуг (M, A)

Глядзіце таксама:

» Рэгіянальнае планаванне
» Генеральнае планаванне