Асноўные аспекты, звязаныя з памяншэннем негатыўнага ўздзеяння змены клімату і адаптацыі да змены клiмату на рэгіянальным узроўні, прадстаўлены ў наступнай табліцы. Для кожнага з іх існуе абазначэнне (M), што пазначае памяншэнне негатыўнага ўздзеяння змены клімату, або (A), што пазначае адаптацыю да змены клімату. Ключавыя аспекты - падкрэслены. Прыклады планавання на рэгіянальным узроўні, сабраныя ў рамках праекта "Балтыйскі клімат», прадстаўлены справа (на англійскай мове).

РЭГІЯНАЛЬНЫ ЎЗРОВЕНЬ ПЛАНАВАННЯ

Сучаснасць і будучыня клімату

Вызначэнне магчымасцей і пагроз, звязаных са зменай клімату, у сучаснасці і будучым (A)
Памяншэнне рызык павадкаў, апоўзняў, эрозіі глебы (A)

Кампактная і рознапланавая структура

Aналіз размяшчэння тэрыторыі (M, A)
Планаванне інфраструктуры з улікам змены клімату ў будучым (A)
Эфектыўнае выкарыстанне існуючай інфраструктуры (M)
Эфектыўнае выкарыстанне тэрыторыі (M)
Вызначэнне месц для дадатковай забудовы (M)
Будаўніцтва за межамі існуючай структуры павінна дакладна аналізавацца (M)
Вызначэнне магчымасцей для ўкаранення новых тэхналогій і архітэктурных інавацый (M, A)
Змена функцыянальнасці (M)
Вызначэнне ў якасці прыярытэтаў паслуг і даступных грамадскаму транспарту працоўных месц (M)

Транспарт

Аптымізацыя інфраструктуры (M)
Максімальнае выкарыстанне ўстойлівага і інтэграванага грамадскага транспарту (M)
Скарачэнне патрэбнасці ў перамяшчэннях (M)
Развіццё тэматычных планаў для нематарызаванага транспарту (M)
Распрацоўка планаў мабільнасці (M)
Вызначэнне і прасоўванне ўстойлівых і аднаўляемых крыніц энергіі (M)
Вызначэнне тэрыторый, якія падыходзяць для выкарыстання аднаўляемых крыніц для вытворчасці энергіі (M)
Прасоўванне падыходаў энэргаэфектыўнасці (M)
Стварэнне ўмоў для дэцэнтралізацыі пры вытворчасці энергіі пры дапамозе аднаўляемых крыніц (M)
Планаванне эфектыўнай  перапрацоўкі адходаў і апрацоўкі сцёкавых вод (M)
Вызначэнне патрабаванняў у энергіі ў сувязі са зменай клімату ў сучаснасці і будучым (M,A)
Планаванне вытворчасці энергіі і яе спажывання (M)
Распрацоўка гібкіх рашэнняў у будаўніцтве (M, A)
Вызначэнне і падтрымка мясцовых вытворцаў (M)
Планаванне эфектыўнай апрацоўкі талых вод і бытавых сцёкавых вод (M)

Энергетыка

Вызначэнне і прасоўванне ўстойлівых і аднаўляемых крыніц энергіі (M)
Вызначэнне тэрыторый, якія падыходзяць для выкарыстання аднаўляемых крыніц для вытворчасці энергіі (M)
Прасоўванне падыходаў энэргаэфектыўнасці (M)
Стварэнне ўмоў для дэцэнтралізацыі пры вытворчасці энергіі пры дапамозе аднаўляемых крыніц (M)
Планаванне эфектыўнай  перапрацоўкі адходаў і апрацоўкі сцёкавых вод (M)
Вызначэнне энергапатрэб у сувязі са зменамі клімату ў сучаснасці і будучым (M, A)
Планаванне вытворчасці энергіі і яе спажывання (M)
Распрацоўка гібкіх рашэнняў у будаўніцтве (M, A)
Вызначэнне і падтрымка мясцовых вытворцаў (M)
Планаванне эфектыўнай апрацоўкі талых вод і бытавых сцёкавых вод (M)

Камфортнае навакольнае асяроддзе

Стварэнне гарадскіх сетак экасістэм (M, A)
Ахова існуючых і пашырэнне зялёных тэрыторый і паркаў (M, A)

Удзел

Удзел жыхароў (M, A)
Удзел землеўладальнікаў і дэвелапераў (M, A)
Удзел палітыкаў (M, A)
Удзел кліматолагаў і іншых навукоўцаў (M, A)
Удзел прадстаўнікоў СМІ (M, A)

Стратэгiчнае планаванне

Развіццё новых паселішч (M, A)
Вызначэнне стратэгічных патрэб рэгіёну - дэмаграфічных, эканамічных, экалагічных, і інш. аспектаў (M, A)
Вызначэнне патрэб у ажыццяўленні змен для развіцця кампактнай / функцыянальнай тэрыторыі (M, A)
Эканамічнае развіццё (M, A)
Развіццё транспартнай сеткі - дарогі, чыгункі і інш. (M, A)

Выдаткi на планаванне

Ацэнка ўздзеяння эканамічнай дзейнасці (M, A)
Выдаткі, звязаныя з дысперснай структурай, адсутнасцю стратэгічнага кіраўніцтва (M, A)
Выдаткі, звязаныя з пераацэненай структурай, паслугамі, сеткамі (M, A)
Выдаткі, звязаныя з недаацэненай структурай, напрыклад, дрэнны стан дарог і іх выкарыстанне (M, A)
Выдаткі, звязаныя з вялікімі адлегласцямі для атрымання паслуг (M, A)

Глядзіце таксама:

» Генеральнае планаванне
» Дэталёвае планаванне