Асноўныя аспекты, звязаныя з памяншэннем негатыўнага ўздзеяння змены клімату і адаптацыі да змянення клімату пры генеральным планаванні, прадстаўлены ў наступнай табліцы. Для кожнага з іх існуе абазначэнне (M), што пазначае памяншэнне негатыўнага ўздзеяння змены клімату, або (A), што пазначае адаптацыю да змены клімату. Ключавыя аспекты - падкрэслены. Прыклады генеральнага планавання, сабраныя ў рамках праекта "Балтыйскі клімат», прадстаўлены справа (на англійскай мове).


 УЗРОВЕНЬ ГЕНЕРАЛЬНАГА ПЛАНАВАННЯ

Сучаснасць i будучыня клiмату

Памяншэнне рызык павадкаў, апоўзняў, эрозіі глебы (A)
Планаванне эфектыўнага кіравання ліўневымі сцёкавымі водамі (A)
Скарачэнне рызык цеплавых хваль (A)
Планаванне абароны ад ветру, прымаючы пад увагу мікраклімат (A)
Аналіз рызыкі прамярзання глебы для інфраструктуры (A)

Кампактная i рознапланавая структура

Эфектыўнае выкарыстанне тэрыторыі (M)
Эфектыўнае выкарыстанне існуючай інфраструктуры (M)
Будаўніцтва за межамі існуючай структуры павінна дакладна аналізавацца (M)
Планаванне розных тыпаў будынкаў (M, A)
Змена функцыянальнасці (M)
Вызначэнне ў якасці прыярытэтаў паслуг і даступных грамадскаму транспарту працоўных месц (M)
Захаванне інфраструктуры для пешаходаў і веласіпеднага транспарту (M)
Аналіз размяшчэння тэрыторыі (M, A)
Вызначэнне месц для дадатковай забудовы (M)
Другасная забудова і выкарыстанне старых будынкаў (M)
Вызначэнне магчымасцей для ўкаранення новых тэхналогій і архітэктурных інавацый (M, A)
Планаванне інфраструктуры з улікам змен клімату ў будучым (A)

Транспарт

Скарачэнне патрэбнасці ў перамяшчэнні (M)
Спрыянне пешаходным або веласіпедным перамяшчэнням да месц прызначэння (M)
Максімальнае выкарыстанне ўстойлівага і інтэграванага грамадскага транспарту (M)
Развіццё тэматычных планаў для нематарызаванага транспарту (M)
Распрацоўка планаў мабільнасці (M)
Распрацоўка рашэнняў для пешаходных тэрыторый (M)
Распрацоўка рашэнняў для стварэння высакаякасных грамадскіх месц (M)
Аптымізацыя інфраструктуры (M)
Арганізацыя месц для паркоўкі веласіпеднага транспарту (M)

Энергетыка

Вызначэнне энергапатрэб у сувязі са зменамі клімату ў сучаснасці і будучым (M, A)
Планаванне вытворчасці энергіі і яе спажывання (M)
Прасоўванне падыходаў энергаэфектыўнасці (M)
Планаванне энергетычна-самадастатковых паселішч і дамоў (M)
Скарачэнне цепластрат (M)
Планаванне эфектыўнай апрацоўкі талых вод і бытавых сцёкавых вод (M)
Вызначэнне і прасоўванне ўстойлівых і аднаўляемых крыніц энергіі (M)
Вызначэнне тэрыторый, якія падыходзяць для выкарыстання аднаўляемых крыніц пры вытворчасці энергіі (M)
Стварэнне ўмоў для дэцэнтралізацыі пры вытворчасці энергіі пры дапамозе аднаўляемых крыніц (M)
Распрацоўка гібкіх рашэнняў у будаўніцтве (M, A)
Ужыванне патрабаванняў па выкарыстанню экалагiчна чыстых будаўнічых матэрыялаў (M)
Вызначэнне мясцовых вытворцаў (M)
Планаванне эфектыўнай перапрацоўкі адходаў і апрацоўкі сцёкавых вод (M)
Планаванне энергаэфектыўнасці пры асвятленні (M)

Камфортнае навакольнае асяроддзе

Ахова існуючых і пашырэнне зялёных тэрыторый і паркаў (M, A)
Распрацоўка рашэнняў для развіцця садоў, грамадскіх садоў (M, A)
Стварэнне гарадскіх сетак экасістэм (M, A)
Стварэнне калідораў для астуджэння паветра і абароны ад ветру (A)

Удзел

Удзел жыхароў (M, A)
Удзел землеўладальнікаў і дэвелапераў (M, A)
Удзел палітыкаў (M, A)
Удзел кліматолагаў і іншых навукоўцаў (M, A)
Удзел прадстаўнікоў СМІ (M, A)

Стратэгiчнае планаванне

Развіццё новых паселішч (M, A)
Вызначэнне стратэгічных патрэб рэгіёну - дэмаграфічных, эканамічных, экалагічных, і інш аспектаў (M, A)
Вызначэнне патрэб у ажыццяўленні змен для развіцця кампактнай / функцыянальнай тэрыторыі (M, A)
Эканамічнае развіццё (M, A)
Развіццё транспартнай сеткі - дарогі, чыгункі і інш (M, A)

Выдаткi на планаванне

Ацэнка ўздзеяння эканамічнай дзейнасці (M, A)
Выдаткі, звязаныя з дысперснай структурай, адсутнасцю стратэгічнага кіраўніцтва (M, A)
Выдаткі, звязаныя з якасцю глебы, ландшафтам, якія не дазваляюць стварыць кампактную структуру (M, A)
Выдаткі, звязаныя з пераацэненай прывабнасцю тэрыторыі (M, A)
Выдаткі, звязаныя з вялікай колькасцю скрыжаванняў і пераходаў (M, A)
Выдаткі, звязаныя з вялікай колькасцю дарог (M, A)

Смотрите также:

» Рэгіянальнае планаванне
» Дэталёвае планаванне