Пасля здзяйснення згаданых трох этапаў (падрыхтоўка асновы для прыняцця рашэнняў, аналіз слабаабароненасці і адчувальнасці і вызначэнне стратэгічных накірункаў), надыходзіць час прасоўвання дасягнутых дамоўленасцей з улікам змены клімату, распрацоўкі і рэалізацыі плану дзеянняў. Этапы планавання і рэалізацыі патрабуюць пастаяннага маніторынгу.

Які варыянт дзеянняў найбольш важны?

Па-першае, можна сфарміраваць палітыку развіцця асобных сфер (напрыклад, сацыяльнай сферы, эканомікі) і іх рэакцыю на змену клімату пры дапамозе агульных дамоўленасцей. Дадзены варыянт не прадугледжвае апісання канкрэтных дзеянняў.

Тым не менш, наступным этапам можа стаць распрацоўка рэкамендацый для рашэння канкрэтных праблем (напрыклад, спалучэнне працэсаў па памяншэнню негатыўнага ўздзеяння змены клімату і адаптацыі да змен клімату).

Па-трэцяе, Вашыя палітычныя рашэнні вызначаюць планы развіцця (напрыклад, развіцця рэгіянальнай энергетычнай сістэмы) і надаюць ім законны статус.

Шляхам выдзялення часткі рэгіянальнага бюджэту на працэсы памяншэння негатыўнага ўздзеяння змены клімату і адаптацыі да змен клімату, вы маеце магчымасць вырашыць некаторыя з рэгіянальных праблем. Аднак для гэтага Вам папярэдне трэба вывучыць шырокі спектр існуючых варыянтаў. З прычыны наяўнасці нявызначанасці і шматлікіх наступстваў змены клімату Вам неабходна вызначыць прыярытэты ў прыняцці рашэнняў.

Выкарыстоўваючы наступныя спасылкі, Вы можаце атрымаць кароткі агляд захадаў накіраваных на памяншэнне негатыўнага ўздзеяння змены клімату і на адаптацыю да змен клімату падчас прасторавага планавання і развіцця:

Узровень рэгіянальнага планавання
Узровень генеральнага планавання
Узровень дэталёвага планавання

У працэсе реалізацыі рашэнняў вялікае значэнне мае іх маніторынг, ацэнка і абмяркаванне. Сталае развіццё акадэмічнай навукі, з'яўленне новых ініцыятыў (агульнаеўрапейскіх і нацыянальных) могуць запатрабаваць пераацэнкі прынятых рашэнняў і іх карэктыроўкі. Працэс назірання за палітычнымі рашэннямі, структурамі і працэсамі з’яўляецца вельмі важным. Зацікаўленыя бакі (напрыклад, прадстаўнікі бізнесу, прыватны сектар) могуць змяняцца. Тым не менш, іх мае сэнс актыўна далучаць да працэсу прыняцця палітычных рашэнняў, таму што яны могуць падтрымаць Вашыя рашэнні і прадставіць важную інфармацыю аб узроўні развіцця мясцовага і рэгіянальнага бізнесу.

Вы задзейнічаныя ў працэсе няспыннай адукацыі, падчас якой Вы ўдасканальваеце Вашую дзейнасць і знаходзіце новыя мажлівасці. Гэта дзінамічны працэс, які можа запатрабаваць ад Вас карэктыроўкі Вашых рашэнняў у адказ на змены клімату!