Для рэалізацыі дадзенага этапу неабходна давесці да ўсіх зацікаўленых бакоў і шырокай грамадскасці дакладную інфармацыю пра:
- патэнцыйнае ўздзеянне змен клімату, слабаабароненасць і адчувальнасць да іх рэгіёну;
- мажлівыя варыянты і інструменты памяншэння негатыўнага ўздзеяння змены клімату і адаптацыі да змен клімату;
- дадатны досвед рашэння падобных праблем;
- сінергетычны эфект, перавагі і недахопы памяншэння негатыўнага ўздзеяння змены клімату і адаптацыі да змен клімату, а таксама існуючай палітыкі.
Аналіз узаемаадносін асноўных зацікаўленых бакоў дазволіць вызначыць ступень іх уплыву на рашэнне дадзенага пытання і высветліць варыянты іх далучэння да рашэння праблем, звязаных з зменамі клімату.
Таксама важна:
- выкарыстаць усе дасягальныя крыніцы інфармацыі;
- забяспечыць дасягненне інфармацыі;
- вызначыць падыходы і метады атрымання адсутнай інфармацыі (напрыклад, аналіз)
- выкарыстоўваць усе дасягальныя крыніцы інфармацыі;
- забяспечыць дасягальнасць інфармацыі;
- вызначыць падыходы і метады атрымання інфармацыі, якая адсутнічае (напрыклад, аналіз слабаабароненасці і адчувальнасці для мясцовага і рэгіянальнага развіцця, гл. крок 2);
- вызначыць фінансавыя рэсурсы і мажлівыя варыянты фінансавання.
У большасці выпадкаў патрабуецца супрацоўніцтва з сумежнымі краінамі!
Падчас прыняцця палітычных рашэнняў з улікам змены клімату, Вы можаце з дапамогай разнастайных інструментаў улучыць іх ва ўжо існуючыя стратэгіі развіцця (напрыклад, падатковыя, рэгуляцыйныя і матывацыйныя інструменты, а таксама добраахвотныя пагадненні). Таксама важна вызначыць планы доўгатэрміновага развіцця і адказнасці.
Перад прыняццем палітычнага рашэння неабходна правесці аналіз існуючых рэгіянальных умоў. Аналіз слабаабароненасці і адчувальнасці з’яўляецца карысным інструментам пры вызначэнні пагроз і мажлівасцей развіцця Вашага рэгіёну. На канчатковае рашэнне могуць аказваць уплыў палітычныя чыннікі. Яно павінна прымацца рэгіянальнымі паўнамоцнымі органамі.