Падрыхтоўка рашэнняў патрабуе збору больш падрабязнай інфармацыі пра клімат, сацыяльна-эканамічныя сцэнары развіцця, мажлівыя ўздзеянні змены клімату, ацэнку слабаабароненасці і адчувальнасці ў розных сектарах і, адпаведна, аналіз рызык і мажлівасцей, што ўзнікаюць у выніку змены клімату.

Аналіз слабаабароненасці і адчувальнасці прадстаўляе сабой агляд уздзеянняў змены клімату на розныя сектары з вызначэннем сінергетычнага эфекту і канфліктных сітуацый паміж імі. Практыкаванні па сектарам эканомікі (напрыклад, транспарт, ЖКГ, энергетыка, сельская гаспадарка), падрыхтаваныя планавікамі і навукоўцамі, дапамогуць вызначыць асноўныя пагрозы і мажлівасці для Вашага рэгіёну. Неабходным з’яўляецца выкананне практыкаванняў для атрымання адэкватнай інфармацыі пра становішча розных сектараў. Трэба адзначыць, што Вам пашанцавала, бо спецыялісты па планаванню абагульнілі досвед з розных сектараў, і дадзеный працэс можа быць пераведзены на адміністрацыйны ўзровень. Выкарыстоўвайце накоплены досвед! Таксама важна азнаёміцца з разнастайнымі аспектамі праблемы змены клімату, каб прымаць рашэнні з улікам падыходу па ўстойліваму развіццю Вашага рэгіёну.

У Вас ёсць мажлівасць паменшыць уздзеянне змены клімату і дамагчыся прымянення падыходу па ўстойліваму развіццю рэгіёну прадпрымальнікамі і кампаніямі. (Напрыклад, падтрымка вытворчасці энергіі з выкарыстаннем аднаўляемых крыніц, распрацоўка эфектыўнай сістэмы транспартнага абслугоўвання). Мясцовыя і рэгіянальныя прадпрымальнікі з’яўляюцца лепшымі экспертамі па ацэнцы ўздзеяння змены клімату на іх бізнес. Аднак яны часта сутыкаюцца з нехваткай інфармацыі па праблеме змены клімату. Прадстаўленне інфармацыі рэгіянальным кампаніям (як зацікаўленаму боку) па палітыцы, якая ўлічвае змены клімату, будзе спрыяць узмацненню іх супрацоўніцтва з уладай. Актыўнае ўзаемадзеянне ўлады і бізнесу з’яўляецца ключавым чыннікам рэгіянальнага развіцця, у частцы павышэння канкурэнтаздольнасці рэгіёну і росту дабрабыту насельніцтва.

Змена клімату аказвае непасрэднае ўздзеянне на развіццё бізнесу. Кампаніі могуць сутыкнуцца з неабходнасцю адаптацыі сістэмы паставак, жыццёвага цыклу прадукту ці нават умоў працы рабочых. Змены ў асяроддзі прывядуць да змен у дзейнасці кожнага прадпрымальніка і кампаніі і прымусяць іх улічваць уздзеянне на сістэму паставак, жыццёвы цыкл прадукту, канчатковы прадукт. Падрыхтаваныя кампаніі меней трапляюць пад уздзеянне змен клімату. Яны здольныя паменшыць негатыўнае ўздзеянне змены клімату, што, у сваю чаргу, можа нават прывесці да скарачэння выдаткаў на вытворчасць прадукцыі.

Вам неабходна задзейнічаць прыватны сектар эканомікі, інфармаваць прадпрымальнікаў аб адказнасці і мажлівасцях, звяртаючы іх ўвагу да праблемы змены клімату (напрыклад, абучэнне персаналу)!

Прадстаўнікі рэгіянальных органаў улады ўлічваюць нацыянальнае і міжнароднае заканадаўства пры распрацоўцы рэгіянальнай палітыкі, накіраванай на скарачэнне парніковых газаў. Нацыянальнае і міжнароднае заканадаўства таксама важнае і для бізнесу, бо кампаніі павінны арыентавацца на яго пры распрацоўцы планаў іх развіцця. Трэба мець на ўвазе, што бізнес мае ўлічваць і змены ў палітыцы, на рынках, а таксама змены клімату!
Ніжэй Вы зможаце знайсці інфармацыю адносна пагроз і мажлівасцей мясцовага і рэгіянальнага развіцця па розных сектарах эканомікі (транспарт, энергетыка, ЖКГ і сельская гаспадарка). Дадзеныя сектары асабліва адчуваюць уплыў змены клімату і маюць важнае значэнне для палітыкаў, спецыялістаў па прасторавым планаванні і прадстаўнікоў бізнесу.

Пагрозы і мажлівасці сектараў эканомікі для мясцовага і рэгіянальнага развіцця: