Відавочна, што з часам Вашая тэрыторыя і прадстаўнікі адпаведных органаў улады сутыкнуцца з праблемай змены клімату. У выніку Вам прыйдзецца пачаць работу па рэалізацыі палітыкі, накіраванай на памяншэнне негатыўнага ўздзеяння змены клімату і адаптацыю да змен клімату.

Неабходна спалучаць захады па памяншэнню негатыўнага ўздзеяння змены клімату і адаптацыі да змен клімату як на стратэгічным, так і на мясцовым узроўнях, на аснове прымянення міждысцыплінарных ведаў і практычнага досведу з розных сектараў эканомікі. Напрыклад, спецыялісты па прасторавым планаванні займаюцца як пытаннямі памяншэння негатыўнага ўздзеяння змены клімату, так і адаптацыяй да змен клімату. Выкарыстанне практычнага досведу вельмі важнае ў працэсе прыняцца палітычных рашэнняў.

Ці ведаеце Вы, што рашэнні ў сферы землекарыстання, інфраструктурных інвестыцый, будаўніцтва і планавання гарадскіх форм прымаюцца на перыяд ад 40 да 100 гадоў? Гэта, у сваю чаргу, надае яшчэ большую значнасць пытанням землекарыстання, прасторавага планавання і вядзення бізнесу і павышае важнасць уліку змен клімату!
Палітыкі, як і Вы, надаюць афіцыйны статус распрацаваным планіроўшчыкамі праектам. Больш за тое, Вашыя рашэнні накіроўваюць у іх дзейнасці прадпрымальнікаў і прадстаўнікоў бізнесу ў Вашым рэгіёне. Мясцовы бізнес і энергетыка з’яўляюцца зацікаўленымі бакамі ў дадзеным працэсе і знаходзяцца пад уздзеяннем прымаемых Вамі рашэнняў, якія маюць улічваць змены клімату. Вызначэнне зацікаўленых бакоў дазволіць высветліць крыніцы інфармацыі і ўплыву ў Вашым рэгіёне.

Без інфармацыі пра змены клімату і мажлівыя наступствы складана прымаць сталыя палітычныя рашэнні. Хацелася б звярнуць Вашую ўвагу на тое, што навукоўцы і прафесіяналы падрыхтаваныя прадставіць Вам неабходную інфармацыю і аказаць падтрымку ў разуменні працэсаў, якія адбываюцца з кліматам. Ваш досвед і ўжыванне дадзенага інструментара паспрыяюць Вам у прыняцці рашэнняў, накіраваных на ўстойлівае развіццё Вашага рэгіёну!

Для вывучэння пытання змены клімату Вам прапаноўваецца зрабіць чатыры наступныя крокі:

1. Падрыхтоўка асновы для прыняцця рашэнняў
2. Аналіз слабаабароненасці і адчувальнасці 
3. Вызначэнне стратэгічных накірункаў 
4. Планаванне і рэалізацыя